Свет66

«Свабодную і дэмакратычную Беларусь будуць вітаць у сямʼі еўрапейскіх дзяржаў». Нямецкі Бундэстаг прыняў рэзалюцыю па Беларусі

У нямецкім Бундэстагу адбыліся дэбаты, падчас якіх была прынята рэзалюцыя «За дэмакратычную Беларусь у еўрапейскай сям’і». Перад тым перад Камітэтам па міжнародных справах выступіла Святлана Ціханоўская.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

У тэксце рэзалюцыі адзначаецца:

«Нямецкі Бундэстаг цвёрда стаіць на баку ўсяго беларускага дэмакратычнага руху, Святланы Ціханоўскай і ўзначаленага ёй Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Беларусы павінны ведаць, што свабодную і дэмакратычную Беларусь будуць вітаць у сямʼі еўрапейскіх дзяржаў». 

Парламент Германіі прывітаў абмежавальныя меры, што ўжо ўведзены супраць лукашэнкаўскага рэжыму, і заклікаў федэральны ўрад працягваць ціск.

У той жа час у рэзалюцыі сказана, што Германія паспрыяе развіццю беларускай незалежнай прэсы, дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Акрамя таго, ухваляецца дапамога і рэабілітацыя палітвязняў ды асобаў, пацярпелых ад рэпрэсій.

Асобная ўвага ў рэзалюцыі прысвечаная юрыдычным пытанням, з якімі зараз сутыкаюцца беларусы ў выгнанні. Сцвярджаецца, што Бундэстаг будзе спрыяць вырашэнню праблемаў беларусаў з дакументамі.

Чытайце таксама:

Бундэстаг Германіі абмяркуе еўрапейскія перспектывы для Беларусі

Швецыя прызначыла амбасадара пры беларускіх дэмсілах

«Пачалі працэс закупкі матэрыялаў для друку». Ціханоўская расказала, як ідзе праца над новым беларускім пашпартам

Каментары6

  • Спадар
    09.11.2023
    ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
  • гердзень
    09.11.2023
    толькі, каб яна туды трапіла, трэба нешта зрабіць, а ня бегаць "вокруг да около"
  • Жора
    09.11.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць