Улада66

Барадзін прадказваў стварэнне новага Савецкага Саюза ў 2017 годзе

Пра гэта ён заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай 10‑годдзю саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Пра гэта ён заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай 10‑годдзю саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Павал Барадзін выказаў упэўненасць, што яна канчаткова сфармуецца ў 2017 годзе.

«Я даю вам [журналістам] указанне напісаць, што ў 1917 годзе —100 гадоў таму — быў утвораны Савецкі Саюз, зараз у 2017 годзе будзе саюзная дзяржава ўсёй постсавецкай прасторы, — заявіў дзяржаўны сакратар гэтага саюзу. — А потым у наш склад, упэўніваю, увойдзе ўся Еўропа»

Наконт уваходжання Беларусі ў праграму «Усходняга партнёрства» Барадзін выказаўся крытычна, а палітычных аналітыкаў, якія кажуць пра такую магчымасць, назваў «палітолухамі».

«Вы мяне выбачайце, але пра якое «Усходняе партнёрства» ідзе гаворка ў некаторых там палітолухаў — і беларускіх, і нашых, і украінскіх? Сёння Усходняя Еўропа, выключаючы Беларусь, — Украіна, Польшча, Румынія і т.д. павінна Заходняй Еўропе 2,3 трыльёны еўра крэдыту. Вы што, хочаце ў гэта ўступіць? Думайце, яшчэ раз кажу», — заявіў Барадзін.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць