Усяго патроху

У Маямі адкрыецца выстава беларускіх мастачак, якія ўдзельнічалі ў Burning Man

У галерэі ў Саўт-Пойнце на Маямі-Біч ужо заўтра, 20 снежня, пройдзе адкрыццё выставы Propoethic Dreams. У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс і відэапрацы Ганны Сілівончык і скульптурныя кампазіцыі Марыі Тарлецкай.

Наведаць выставу можна ўжо цяпер. Праект стаў вынікам запрашэння беларускіх мастачак на рэзідэнцыю ў Маямі ад THINK+feel Contemporary Art Gallery.

«Шукаючы сюжэты і вырашэнні мастацкіх праблем або даследуючы глыбіні чалавечай псіхалогіі ў сваім творчым працэсе, Ганна звяртаецца да архетыпаў, знойдзеных у казках, міфах і сваёй роднай культуры, захоўваючы сувязі з мастацтвам XX стагоддзя. Яе творчасць прасякнута пазітыўнай энергетыкай — ад яе вее радасцю, любоўю і гармоніяй», — апісвае творчасць Сілівончык THINK+feel Contemporary Art Gallery.

Раней у гэтым годзе Ганна Сілівончык і Марыя Тарлецкая ўзялі ўдзел у фестывалі Burning Man, які праходзіць штогод у пустыні Блэк Рок, штат Невада.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй19

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША1

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй19

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць