Свет77

У «дзённіках» стралкоў з Прагі і Бранска выявілася аднолькавая памылка. І ўвогуле яны вельмі дзіўныя

У тэлеграм-каналах, якія, як мяркуецца, звязаныя з Давідам Козакам, што зладзіў страляніну ў Карлавым універсітэце ў Празе, і Алінай Афанаскінай, што страляла ў школе ў Бранску, прысутнічаюць вельмі падобныя пасты. Акрамя гэтага, абое выкарыстоўвалі канструкцыі, якія не адпавядаюць нормам маўлення, а таксама з памылкай пісалі адно і тое ж слова.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Агентство. Новости», Аліна Афанаскіна стварыла тэлеграм-канал «биомусор.» 2 лютага, а канал «David Kozák / Давид» з'явіўся 9 снежня. Спачатку яны былі закрытымі, але ў дзень страляніны сталі агульнадаступнымі.

У абодвух каналах ёсць вельмі падобныя пасты: «Мяне проста ўсе ненавідзелі, ненавідзяць і будуць ненавідзець» (Козак) і «МЯНЕ АБСАЛЮТНА УСЕ НЕНАВІДЗЯЦЬ» (Афанаскіна). Акрамя гэтага, абое амаль аднолькава тлумачаць прычыны, якія іх прывялі да злачынства: «Я заўсёды хацеў забіваць» (Козак) і «Я ўсё мацней хачу забіваць» (Афанаскіна).

Post by David Kozak in Telegram Пост Давіда Козака ў тэлеграм Сообщение Дэвида Козака в Telegram
Запісы ў тэлеграм-канале @Kozak_David

Падабенства заўважна і ў наступнай пары пастоў: «Проста цяпер гляджу на зброю баці і хочацца застрэліцца» (Афанаскіна), «П'ю чай і хачу застрэліцца» (Козак).

Журналісты таксама звяртаюць увагу, што абое стралкі выкарыстоўваюць падобную слоўную канструкцыю для апісання стральбы з дзеясловам «рабіць»: «рабіць страляніну» (Афанаскіна) і «зрабіць скулшутынг», «зрабіць страляніну» (Козак), што не адпавядае нормам маўлення.

У пастах у абодвух тэлеграм-каналах выкарыстоўваецца літара «ё» і непрыстойная (абсцэнная) лексіка. А слова «будто» пішацца праз дэфіс — «буд-то». Такая памылка, па словах «Радио Свобода», выключае магчымасць таго, што тэкст быў напісаны з дапамогай машыннага перакладу.

Яшчэ адным падазроным супадзеннем зʼяўляецца згадка ў абодвух «дзённіках» іншых стралкоў. І Козак, і Афанаскіна пішуць пра Ільназа Галявіева, які расстраляў школьнікаў у Казані ў 2021 годзе. А ў канале Козака ёсць запіс ад 10 снежня, дзе ён піша: «Я вельмі натхніўся Алінай… вельмі». У пастах Афанаскінай таксама згадваецца Дылан Кліболд, які ў 1999 годзе зладзіў страляніну ў школе «Калумбайн» у ЗША.

Post by David Kozak in Telegram Пост Давіда Козака ў тэлеграм Сообщение Дэвида Козака в Telegram
Запісы ў тэлеграм-канале @Kozak_David

Такія супадзенні выклікаюць пытанні да абодвух «дзённікаў». Аўтарства іх ставіцца пад сумнеў. На карысць гэтага сведчаць некаторыя факты.

Так, першы пост ад 9 снежня ў закрытым акаўнце ў тэлеграм-канале Давіда Козака пазней рэдагаваўся і на момант, калі канал стаў адкрытым, выглядаў так: «Гэта будзе мой дзённік, як я іду да скулшутынгу». Адзін з журналістаў выдання «Медыязона» звярнуў увагу на тую акалічнасць, што гэты пост рэдагаваўся 21 снежня ў 16:55 па чэшскім часе, калі забойца ўжо быў мёртвы.

Post by David Kozak in Telegram Пост Давіда Козака ў тэлеграм Сообщение Дэвида Козака в Telegram
Запісы ў тэлеграм-канале @Kozak_David

Аўтар канала @Kozak_David таксама ў адным з пастоў піша пра тое, што «гэты канал будзе доўгі час закрытым», хаця ён «хацеў зрабіць яго з самага пачатку адкрытым, але потым прачытаў адну інструкцыю, што правільней за некалькі гадзін за страляніны адкрыць канал».

Post by David Kozak in Telegram Пост Давіда Козака ў тэлеграм Сообщение Дэвида Козака в Telegram
Першы запіс ў тэлеграм-канале @Kozak_David

Дзіўным, на погляд аднаго з журналістаў «Чэшскага радыё», зʼяўляецца тое, што Козак у сваіх запісах згадвае толькі два выпадкі страляніны ў расійскіх школах. Пры гэтым няма ніякіх спасылак на падобныя выпадкі ў іншых краінах.

Па інфармацыі The New York Times, некаторыя назіральнікі адзначылі вельмі высокі ўзровень ведання рускай мовы, які не ўласцівы няносьбіту. Незразумела, як чэх, які вырас у маленькай вёсцы, мог авалодаць моладзевым слэнгам і багата выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку.

Выданне таксама звяртае ўвагу на тое, што позна ўвечары ў дзень страляніны канал зноў стаў прыватным. У той час Давід Козак ужо быў мёртвым. А пазней канал зусім быў выдалены.

Што ж тычыцца канала Аліны Афанаскінай, то, на меркаванне яе бацькі, у «дзённіку» «дарослы тэкст», напісаны пад чыімсьці ўздзеяннем». 

Усе гэтыя акалічнасці выклікаюць дадатковыя пытанні да абодвух «дзённікаў».

Чытайце яшчэ:

Што вядома пра стралка, які забіў не менш за 15 чалавек у Празе

Школьніца зладзіла страляніну ў школе ў расійскім Бранску і забіла сябе

Каментары7

  • Расея
    23.12.2023
    тут, канечне ж, да гэтых выпадкаў, абсалютна не датычная.
  • Сёко Асахара
    23.12.2023
    Як потым будуць пісаць СМІ, "у гэтай справе на засталося белых плямаў"
  • Ефим
    23.12.2023
    Статья - полная чушь. Единственно что похоже это ментальные проблемы обоих.

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»12

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала7

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей1

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра26

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»12

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →