Грамадства44

«За 20 хвілін прайшоў абедзве мяжы». У тыктоку дзеляцца лайфхакамі, як хутка трапіць у Беларусь на навагоднія святы

Калапс на межах Беларусі прымушае людзей, якія хочуць прыехаць на радзіму да навагодніх святаў, шукаць новыя маршруты. Некаторыя пачалі дзяліцца ў тыктоку сваімі лайфхакамі.

Візажыстка з Мінска падзялілася ўласным досведам, як адносна хутка дабрацца з Варшавы ў беларускую сталіцу:

«Ёсць цудоўная падказка ад мяне, хто збіраецца на Новы год у Беларусь: набываеце квіток на аўтобус «Варшава — Калінінград», а адтуль квіток на цягнік ці самалёт. Усё. Не трэба вам стаяць у чарзе 70-80 гадзін. Я сама так праязджала, у маім выпадку праход польска-расійскай мяжы заняў 2 гадзіны».

@svetlana.statkevich.mua #границапольша #границабеларусьпольша #границабеларуси ♬ Lose to Love - Madison Watkins

Дарэчы, квіткі на цягнік «Мінск — Калінінград» сапраўды ёсць у продажы — на найбліжэйшыя дні вольных месцаў хапае. У дарозе цягнік праводзіць дзесяць-дванаццаць гадзін, самыя танныя квіткі каштуюць каля 125 рублёў.

Самалётам, канешне, атрымаецца, яшчэ хутчэй, але вельмі небюджэтна — напрыклад, квіток на рэйс «Белавія» (працягласць палёту да Мінска — 2 гадзіны 40 хвілін) на 27 снежня каштуе прыкладна 955 рублёў. Ёсць таксама варыянт з перасадкай − у гэтым выпадку пералёт зойме 13 гадзін, але ж і кошт квітка больш прыемны (прыкладна 156 рублёў).

Адзін з каментатараў падзяліўся ўласным лайфхакам, як хутка трапіць у Беларусь з Літвы:

«У разы прасцей прайсці праз мяжу на ровары — вось цудоўная падказка. Ехаў учора праз «Беняконі», за 20 хвілін прайшоў абедзве мяжы».

Раней у СМІ з’яўлялася інфармацыя пра тое, што ў лістападзе на літоўскім баку памежнікі пачалі адпраўляць раварыстаў стаяць у адной чарзе з машынамі.

Каментары4

  • Стаю у чарзе
    26.12.2023
    Получаецца что рашка агрессор, а санкциями обложили только Беларусь....    
  • Няўжо ж
    26.12.2023
    Юзик, віншуем з выхадам з анабіёзу! Белавія страціла магчымасьць лятаць над ЭЗ яшчэ тады, калі Ryanair з Пратасевічам прымусова прызямлілі. Ужо больш за два гады таму
  • Вуж
    27.12.2023
    ...як трапiць у Беларусь на навагоднiя святы i далейшыя некалькi гадоў.

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць