Усяго патроху44

Як эфектна адкаркаваць шампанскае

Гэты спосаб, кажуць, прыдумалі французскія гусары. Праўда, яны выкарыстоўвалі шаблю. Распавядаем, як па-гусарску адкаркаваць шампанскае пры дапамозе нажа.

Сабраж Sabrage
Скрын відэа: howtodrink / YouTube

Тэхніка прыйшла з Францыі. Яшчэ ў часы Напалеона гусары з дапамогай шаблі збівалі корак з бутэлькі шампанскага. Слова «шабля» дала назву гэтай тэхніцы — «сабраж» (sabrage). Цяпер існуе нават спецыяльныя інструмент, які нагадвае вялікі нож. Але яго з поспехам заменіць любы нож з доўгім лязом. Абавязковая ўмова — для «адкаркоўвання» выкарыстоўваецца тупы бок.

Як правільна зрабіць

Спецыялісты рэкамендуюць перад тым, як спрабаваць адкаркаваць шампанскае, добра яго ахаладзіць. Чым цяплейшая бутэлька, тым большая верагоднасць таго, што яна разарвецца.

Зніміце фольгу з рыльца і аслабце ці зніміце цалкам мюзле (дрот на корку).

Сабраж Sabrage
Фота: 2oceansvibe.com

Затым уважліва агледзьце корпус бутэлькі. Поспех адкаркоўвання залежыць ад правільнага выбару месца нанясення ўдару. На бутэльцы ёсць швы — каля рыльца і з двух бакоў па ўсім корпусе.

Для ўдару трэба выбраць месца, у якім яны сыходзяцца пад рыльцам. Пры аглядзе памятайце пра тэхніку бяспекі! Корак у бутэльцы нічога не трымае і ён можа выстраліць. 

Павярніце бутэльку так, каб шво было наверсе. Пакладзіце бутэльку на руку і трымайце пад вуглом 30-45 градусаў. Вялікі палец устаўце ў донца. Такім чынам вы забяспечыце надзейны хват бутэлькі.

Некалькі разоў павадзіце тупым бокам нажа па шву бутэлькі ад сябе да рыльца. Такім чынам вы як бы прымерваецеся для нанясення вырашальнага ўдару. Затым рэзкім рухам (без замаху і без нахілу нажа) нанясіце ўдар па месцы судакранання швоў пад рыльцам, як бы выпіхваючы корак.

Калі не атрымалася, паспрабуйце яшчэ раз. Калі вы ўсё зрабілі правільна, то рыльца разам з коркам адляціць убок, а на бутэльцы застанецца роўны скол.

Звяртаем увагу, што апісаны спосаб — дастаткова небяспечны і патрабуе пэўнага спрыту. Вы можаце нанесці шкоду як сабе, так і навакольным.

Таму пастарайцеся, каб падчас вашага эксперыменту на шляху меркаванага вылету пробкі не было ні людзей (звярніце ўвагу на тых, хто імкнецца вас здымаць), ні жывёл, ні каштоўных прадметаў. І ні ў якім разе не піце з бутэлькі пасля адкрыцця!

Таксама ні ў якім разе не выбірайце для свайго эксперыменту балкон. А пасля сабражу адразу збярыце ўсе асколкі.

Сабраж Sabrage
Фота: Wikimedia Commons

Зычым, каб у вас усё атрымалася і эмоцыі ад сабражу былі толькі станоўчымі!

Чытайце яшчэ:

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не стала блага

Нейрапсіхолаг расказаў аб карысці гультайства на Новы год

Селядзец з ігрушамі, журавінамі, яблыкамі і сельдэрэем — альтэрнатыва «шубе». Рэцэпт

Каментары4

  • Янка
    31.12.2023
    Галоўнае, каб пасля падобных эксперыментаў дробныя кавалкі шкла не трапілі ў напой, потым у румку, а потым у чалавека
  • а чаму пробка? здаецца ж корак (адкаркаваць) не?
    31.12.2023
    Янка, а то што? некаторыя ядуць шкло... і нават самлёты
  • блін. страляюць? а. это же гусары наверное открывают тайно щампанскае...
    31.12.2023
    [Рэд. выдалена]

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →