Усяго патроху2222

Расія выпадкова вывела са строю адзіную стартавую пляцоўку для пілатаваных палётаў

Нядаўні запуск карабля «Саюз», які даставіў трох касманаўтаў да Міжнароднай касмічнай станцыі, нанёс значную шкоду адзінай расійскай стартавай пляцоўцы, здольнай адпраўляць касманаўтаў на арбіту.

Старт касмічнага карабля «Саюз МС-28». 27 лістапада 2025 года. Фота: «Раскосмас» via AP

Інцыдэнт адбыўся 27 лістапада падчас старту касмічнага карабля «Саюз МС-28» з пляцоўкі № 31/6 касмадрома Байканур у Казахстане. Ракета паспяхова вывела на арбіту экіпаж, у склад якога ўвайшлі расійскія касманаўты Сяргей Кудзь-Свярчкоў і Сяргей Мікаеў, а таксама астранаўт NASA Крыс Уільямс. Усе трое паспяхова дабраліся да МКС, дзе, як плануецца, прабудуць восем месяцаў.

Што здарылася

Аднак, як піша Ars Technica, неўзабаве пасля старту расійскае касмічнае агенцтва «Раскосмас» паведаміла, што падчас традыцыйнага агляду пасля запуску былі выяўленыя пашкоджанні некалькіх элементаў стартавага комплексу. Афіцыйныя асобы не ўдакладнілі характар паломак, адзначыўшы толькі, што шкода ацэньваецца і будзе выпраўленая ў найбліжэйшы час.

Паводле інфармацыі выдання, сітуацыя можа быць больш сур'ёзнай, чым паведамляецца афіцыйна. Відавочца інцыдэнту сцвярджае, што падчас старту ў газаадводны канал (так званую «вогненную канаву» пад ракетай) звалілася велізарная платформа абслугоўвання.

Гэтая канструкцыя вагой каля 20 тон, якая выкарыстоўваецца персаналам для доступу да ракеты перад стартам, відавочна, не была належным чынам замацаваная. Магутная цяга рухавікоў проста здзьмула яе ўніз.

Тэст на трываласць ва ўмовах вайны

Гэтае здарэнне мае значныя наступствы для расійскай касманаўтыкі. Пляцоўка № 31/6 на гэты момант з'яўляецца ў Расіі адзінай, якая тэхнічна гатовая да запускаў пілатаваных караблёў «Саюз» і грузавікоў «Прагрэс». Гістарычная пляцоўка № 1 («Гагарынскі старт») нядаўна была выведзеная з эксплуатацыі і ператвараецца ў музей. Хоць у Расіі і існуюць два дзейныя касмадромы — «Усходні» і «Плясецк», ніводзін з іх нельга аператыўна пераабсталяваць пад патрэбы праграмы МКС.

«Фактычна з гэтага дня Расія страціла магчымасць запускаць людзей у космас, чаго не здаралася з 1961 года», — цытуе CNN расійскага касмічнага журналіста Віталя Ягорава.

Ракета «Саюз» на стартавай пляцоўцы № 31 касмадрома Байканур у Казахстане. Фота: Bill Ingalls / NASA via AP

Як піша Ars Technica, гэтае здарэнне стала своеасаблівым тэстам для кіраўніцтва расійскай касмічнай галіны ва ўмовах вайны ва Украіне, якая паглынае значныя рэсурсы краіны. Заходнія эксперты адзначаюць, што раней Расія планавала падтрымліваць працу станцыі да 2030 года пры мінімальных укладаннях, нават скараціўшы колькасць пілатаваных місій з чатырох кожныя два гады да трох, каб ашчадзіць грошы.

Цяпер жа Маскве прыйдзецца тэрмінова шукаць сродкі і магчымасці для складанага рамонту, што прадэманструе рэальную ступень іх зацікаўленасці ў міжнародным партнёрстве.

Рызыкі для МКС

Асаблівую заклапочанасць у NASA выклікае магчымае спыненне палётаў грузавых караблёў «Прагрэс». Гэтыя апараты крытычна важныя не толькі для дастаўкі грузаў і карэкцыі вышыні арбіты МКС. Яны таксама з'яўляюцца ключавым элементам сістэмы арыентацыі станцыі: менавіта цяга рухавікоў «Прагрэсаў» выкарыстоўваецца для таго, каб «разгружаць» амерыканскія сілавыя гіраскопы, здымаючы з іх назапашаны лішак вуглавога моманту.

Хоць амерыканскія караблі Dragon і Cygnus тэарэтычна могуць узяць на сябе частку гэтых функцый, поўная замена расійскіх грузавікоў у доўгатэрміновай перспектыве застаецца пад пытаннем.

На гэты момант невядома, колькі часу зойме рамонт пашкоджанага комплексу. Згодна з інфармацыяй Space News, ужо менш чым праз тры тыдні, 20 снежня, з пашкоджанай пляцоўкі павінен адбыцца запуск беспілотнага грузавога карабля «Прагрэс». Наступная ж пілатаваная місія запланаваная на ліпень 2026 года.

Як адзначаюць эксперты, часовая страта адзінай расійскай стартавай пляцоўкі непазбежна павялічвае нагрузку на кампанію SpaceX. Ва ўмовах, калі карабель Starliner ад Boeing усё яшчэ мае патрэбу ў выпрабаваннях, ракета Falcon 9 застаецца адзіным надзейным сродкам дастаўкі як людзей, так і грузаў на станцыю.

Цяпер кампаніі Ілана Маска, магчыма, давядзецца не толькі выконваць свае кантракты, але і страхаваць расійскі сегмент праграмы МКС, пакуль Байканур будзе ліквідаваць наступствы аварыі.

Каментары22

  • Кринж
    02.12.2025
    Адразу ўзгадаў фанабэрысты фэйс рагозіна,калі ён ехідна пра батут жартаваў.
    Але між іншым амерыканцы і еўрапейцы вырашылі праблему,а цяпер русне самой прыдзецца выкарыстоўваць батут. ))
  • Сурков
    02.12.2025
    На батуте запускать будут ватники
  • лапата
    02.12.2025
    Навіны касмічнай смехдзяржавы, а па факту пуцінскай бензакалонкі

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць