Усяго патроху11

Навагоднія традыцыі розных краінаў свету

У Англіі, акрамя ёлкі, дом ўпрыгожваецца галінкамі амялы. Галінкі гэтай расліны вешаюць на жырандолях і, паводле звычаю, можна пацалаваць чалавека, які стіць у цэнтры пакоя пад букецікам амялы.

У Італіі пад Новы год прынята пазбаўляцца ад старых рэчаў.

У Францыі Дзед Мароз – Пер Ноэль – прыходзіць у навагоднюю ноч і пакідае падарункі ў дзіцячых чаравіках. Той, каму дастаецца боб, запечаны ў навагодні пірог, атрымлівае тытул «бабовага караля» і ў святочную ноч ўсе падпарадкоўваюцца яго загадам.

У Швецыі перад Новым годам дзеці выбіраюць каралеву святла Люцыю. Яе апранаюць у белую сукенку. Люцыя прыносіць падарункі дзецям і ласункі хатнім жывёлам: кату – вяршкі, сабаку – цукровыя костачкі, аслу – моркву.

Весела сустракаюць Новы год у Балгарыі. Калі людзі збіраюцца ля святочнага стала, ва ўсіх дамах на тры хвіліны гасіцца святло. Гэтыя хвіліны называюць «хвілінамі навагодніх пацалункаў», таямніцу якіх захоўвае цемра.

У Калумбіі галоўны герой навагодняга карнавалу – Стары год – разгульвае на высокіх хадулях і распавядае дзецям смешныя гісторыі.

На Кубе перад надыходам Новага года напаўняюць ўсе гарлачы, вёдры і міскі вадой, а апоўначы ваду выліваюць з вокнаў. Так сыходзячаму году жадаюць светлага, як вада, шляху. Пакуль гадзіннікі б'юць 12 разоў, неабходна з'есці 12 вінаградзін і тады дабро, згода, росквіт і святло будуць суправаджаць чалавека ўвесь год.

У Мексіцы Новы год сустракаюць агнём святочных феерверкаў, стральбой з ракетніц, звонам асаблівых навагодніх званочкаў. А дзецям апоўначы ўручаюць смачныя пернікавыя лялькі.

У Японіі ў навагоднюю ноч 108 разоў звоняць у званы. Кожны ўдар звана адпавядае аднаму з парокаў. Усяго іх шэсць: скупасць, глупства, злосць, легкадумнасць, нерашучасць і зайздрасць, аднак у кожнай заганы ёсць 18 розных адценняў, што ў суме і складае 108 удараў.

У Турцыі, нягледзячы на тое, што гэта мусульманская краіна, многія сям'і адзначаюць новы год па хрысціянскім календары і весяляцца разам з турэцкім аналагам Санта Клауса, імя якога ў Турцыі – Наэль Баба. Мусульманскае духавенства вельмі крытычна ставіцца да такіх святкаванняў.

Каментары1

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць