Грамадства33

У Мінску адмянілі прэм'еру спектакля пра Халакост

У Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, 27 студзеня, у мінскім Маладзёжным тэатры мелася адбыцца прэм'ера спектакля «Тут была Клара», прысвечанага нацысцкім злачынствам супраць яўрэяў. Але паказ адмянілі, піша «Люстэрка».

Спектакль «Тут была Клара» (рэжысёр Таццяна Аксёнкіна) ствараўся па п'есе Ксеніі Шталенковай «Memoria Nominis Clara».

«Калі пачалася пандэмія каранавірусу, узнікла адчуванне: нешта будзе незваротна згублена, бо людзі мінімізавалі кантакты, многія вымушана заставаліся дома і кожны перажываў сваё адчуванне бездапаможнасці, якое заставалася нямым у гарадской прасторы. Гэта вывела мяне ў каардынаты разважанняў пра Халакост, пра важнасць гістарычнай памяці і пра тое, як яна праяўляецца ў мінскім асяроддзі. Так атрымалася выбудаваць уяўны дыялог з прабабуляй — вязніцай Асвенціма. Гэта, дарэчы, падштурхнула расказаць пра сям'ю мастакоў, якія не перажылі Халакост. Хтосьці загінуў на тэрыторыі Мінскага гета, дзе цяпер знаходзіцца Мемарыял «Яма». А хтосьці не змог справіцца з сямейнай трагедыяй», — распавядала драматург дзяржаўнаму выданню «СБ. Беларусь сёння» за некалькі дзён да прэм'еры.

І ў гэтай публікацыі, і ў сацыяльных сетках Тэатра сцвярджалася, што першы паказ адбудзецца 27 студзеня. Але затым на афіцыйным сайце з'явілася інфармацыя аб адмене спектакля — нібыта з-за хваробы акцёра.

А ўжо ў дзень прэм'еры, 27 студзеня, у сацыяльных сетках моладзевага была апублікаваная інфармацыя пра тое, што «ў тэатры працягваецца праца над спектаклем». Гэта супярэчыць інфармацыі пра хваробу акцёра як асноўнай прычыне адмены. Бо калі пастаноўка была гатовая і ёй перашкодзіла толькі хвароба, уносіць карэкціроўкі няма неабходнасці.

Акрамя таго, з сайта Тэатра наогул выдалілі старонку пра спектакль. Захаваную копію можна знайсці ў архіве. На старонцы пазначана, што, акрамя прэм'ернага, быў запланаваны яшчэ адзін паказ — 25 лютага. Але цяпер на гэты дзень у афішы стаіць іншы спектакль — «Каханне ўтраіх». У лютаўскай афішы пастаноўкі «Тут была Клара» няма.

Чытачы распавялі, што ў пастаноўку «Тут была Клара» ўмяшалася цэнзура: спектакль на нейкім з этапаў зацвярджэння не прынялі чыноўнікі. У пастаноўку павінны ўнесці карэкціроўкі, пасля чаго ён, магчыма, зноў з'явіцца ў афішы.

Гэта не першы такі выпадак. У лістападзе 2022 года ў Мінскім музычным тэатры прыйшлося скараціць аперэту «Герцагіня з Чыкага» на 20 хвілін дзеля дазволу на паказ.

Каментары3

  • Ёсік
    29.01.2024
    Павінен збавіцель усіх габрэяў з'явіцца, зразумела, што гэта дырэктар саўгаса, але яшчэ цэнзура не ведае, калі аб ім трэба распавесьці - у сярэдзіне, ці ў праграмцы.
  • драматург
    29.01.2024
    Там ведь показаны события во время немецкой оккупации, которые очень напоминают сегодняшние реалии в Беларуси. Вот и углядели цензоры крамолу, чтобы не дай бог зритель не допёр, что в стране установлен самый что ни на есть фашистский режим. 
  • Handelsblatt 1995
    29.01.2024
    У РБ закон дазваляе толькі генацыд беларускага народа, а розныя іншыя халакосты пракуратурай не вітаюцца і псуюць статыстыку.

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам12

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

Зяленскі: Такой дэманстратыўнай непавагі Расіі да ЗША яшчэ не было8

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак2

Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы беларуса ў НХЛ у гэтым сезоне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам12

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць