Культура11

У Мінску праходзіць выстава, прысвечаная Казіміру Малевічу

Рэспубліканская выстава «1,10 квадрата», прымеркаваная да 110-годдзя «Чорнага квадрата», адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Былы дырэктар Мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў

Экспазіцыя арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Гледачам былі паказаны разнастайныя творы віцебскіх мастакоў, натхнёныя як творчасцю Казіміра Малевіча, так і ўвогуле супрэматызмам, піша «Звязда».

Трэба адзначыць, што гэта першая выстаўка агульнага аднайменнага праекта, які будзе праходзіць на працягу года на розных выставачных пляцоўках Беларусі.

— Думаю, у Віцебску кожны мастак лічыць сябе абавязаным хоць адну працу ў сваім жыцці прысвяціць Казіміру Малевічу, бо гэта горад, у якім практычна нарадзіліся Парыжская школа і супрэматызм, — распавядае першая намесніца старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч.

— Мне здаецца, што прыцягальнасць авангарда таго часу застаецца і сёння. Мы спрабуем трансфармаваць авангард і паказаць, што ў пэўны момант часу «Чорны квадрат» прарваў мастацтва і даў зразумець: погляд на яго можа быць іншым. Праз піксель, кропку ці экран можна зусім па-іншаму ўспрымаць свет.

Паводле яе слоў, на гэтай выставе прадстаўлены аўтары розных стыляў і розных пакаленняў, але кожны з іх, з аднаго боку, робіць сваё мастацтва эмацыйным, а з другога — вельмі філасофскім. Напрыклад, на выставе прадстаўлены дыптых «Цырк. Сланы ідуць на прышчэпку» Валянціны Ляховіч.

Мастачцы 78 гадоў, але яна да гэтага часу не проста працуе, але сапраўды займаецца актуальным мастацтвам. Сярод усіх карцін вельмі вылучаліся сваёй унікальнасцю творы маладой мастачкі Віялеты Някрасавай, выкананыя ў аўтарскай тэхніцы.

Гэта неверагоднае спалучэнне тэкстылю, фарбаў і творчай ідэі. Таксама на выставе можна ўбачыць і творы мастака-манументаліста Васіля Васільева, які піша не толькі піша вялікія манументальныя творы і стварае арт-аб’екты, але і з’яўляецца куратарам шматлікіх мерапрыемстваў, прысвечаных авангарднаму мастацтву.

У некаторых гледачоў можа ўзнікнуць пытанне да назвы выставы: чаму менавіта «1,10 квадрата?»

— Назва выставы вельмі канцэптуальная, як і яе змест. У ім можна ўбачыць алюзію на 110-гадовы юбілей, — тлумачыць загадчыца сектара мастацкіх выставак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вікторыя Харытонава. — Яшчэ «0,10», — гэта назва апошняй футурыстычнай выставы карцін, на якой у 1915 годзе Казімір Малевіч прадставіў свае абстрактныя працы і канцэпцыю супрэматызму.

Паводле яе слоў, нуль сімвалізуе адсутнасць форм, бо напрамак супрэматызму прадугледжваў знаёмства з жывапісам без увагі да контураў і аб’ёмаў твора.

А 10 адсылае да дзесяці мастакоў, якія мусілі ўдзельнічаць у выставе ў 1915 годзе. У выніку іх аказалася шэсць чалавек, але назву выставы пакінулі «0,10».

Каментары1

  • Жвір
    31.01.2024
    Літва ўзбагаціла ўсю Еўропу, мастацтвам, правам, духоўнасьцю. А ў выніку была абрабаваная, раздзербаненая й застаецца абылганая й забытая.

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»9

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках32

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»9

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць