З кароткачасовымі адмовамі ў аплаце сустракаюцца 5 лютага трымальнікі картак Беларусбанка. Пра праблемы паведаміла прэс-служба банка.

Паводле інфармацыі прэс-службы, збоі ўзніклі па «незалежных» ад банка прычынах. Іншыя падрабязнасці не ўдакладняюцца. Беларусбанк прынёс прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.
Раней паведамлялася, што з нядзелі на панядзелак некаторы час не працавалі карты многіх банкаў у Беларусі. Нельга было зняць грошы ў банкаматах, правесці аперацыі праз прылады самаабслугоўвання і аплаціць пакупкі картай праз тэрміналы. Прычына — тэхналагічныя работы ў банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары