Грамадства22

Прыхільніка «Айчыны ад Брэста да Сахаліна» не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты. Ён пайшоў абскарджваць, але вынік чаканы

59-гадовы трэнер па кікбоксінгу Яўген Дабратворскі так і не здолеў прабіцца хаця б у спіс кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Ён прынёс подпісы ў сваю падтрымку, але іх завярнулі. Дабратворскі не здаўся. Днямі Мінская гарадская выбарчая камісія разглядала яго скаргу на адмову ў рэгістрацыі, але вынік быў чаканы. Не — значыць, не.

Дабратворскі — прадстаўнік «рускага свету», у 2021 годзе ён удзельнічаў у мерапрыемстве адыёзнага прарасійскага Нацыянал-вызваленчага руху ў Мінску. Свой выступ скончыў лозунгам «за Радзіму, за Сталіна, за нашу Айчыну ад Брэста да Сахаліна!»

Дабратворскі — стваральнік Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і тайскага боксу. У 2017 абараняў свайго сябра, бацюшку са свастыкай Дзмітрыя Бурыкіна.

Разам з Дабратворскім не былі зарэгістраваныя і іншыя прадстаўнікі «рускага свету».

Каментары2

  • даведка
    06.02.2024
    Зато есть избирательные округа, где кандидатами зарегили сразу по несколько членов одной партии «Белая Русь».
  • Парада
    06.02.2024
    Хай валіць на Сахалін, там паўдуркі патрэбныя

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць