Грамадства66

Генштаб запэўнівае, што з тэрыторыі Беларусі немагчымая ваенная агрэсія

Сучасныя падыходы гарантавання ваеннай бяспекі дзяржавы і іх рэалізацыю ў новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны Беларусі абмеркавалі ў Гомелі.

«Яна не мяняецца проста так, зразумела, яе рэдагаванне выклікае насцярожанасць у народа: ці не збіраемся мы ваяваць? У гэтым плане можна супакоіць насельніцтва: у Канстытуцыі нашай краіны сказана, што з тэрыторыі Беларусі немагчымая ваенная агрэсія», — сказаў начальнік другога аддзела інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Уладзімір Апалонік, піша «Спутнік».

Што тычыцца ўдакладненняў палажэнняў дактрыны, то яны ажыццяўляюцца ва ўмовах істотнай змены геапалітычнай сітуацыі альбо пры змене ўнутрыпалітычных умоў развіцця дзяржавы. Для Беларусі такія ўмовы склаліся, мяркуе прадстаўнік Генштаба.

«Па-першае, радыкальна змянілася ваенна-палітычнае становішча ў Еўрапейскім рэгіёне. Глабальнае супрацьстаянне паміж Захадам і Усходам перайшло ў гарачую фазу. Непасрэдна ля нашых межаў развязаны ваенны канфлікт, які эксперты называюць вырашальным для далейшага ўладкавання свету. Па-другое, на рэферэндуме беларускі народ прыняў рашэнне карэкціроўкі палажэнняў Канстытуцыі, з'явіўся важны дзяржорган, упаўнаважаны фарміраваць і рэалізоўваць ваенную палітыку Рэспублікі», — падкрэсліў Апалонік.

Ён таксама адзначыў, што ў дзяржаве распрацавана і ўхвалена новая рэдакцыя Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, у ёй больш выразна сфармуляваны пералік нацыянальных інтарэсаў, удакладнены спектр крыніц пагроз, закрытыя «белыя плямы» ў пытаннях прымянення ваеннай сілы ў мірны час, прыняты знакавыя рашэнні ў развіцці ваеннага сектара эканомікі, новае гучанне атрымалі пытанні воінскага навучання і выхавання.

«Важны пасыл новай Ваеннай дактрыны Рэспублікі — Беларусь ні да аднаго народу не адносіцца, як да свайго ворага, незалежна ад дзеянняў іншых дзяржаў», — заключыў прадстаўнік Генштаба.

Каментары6

  • Мы помним
    08.02.2024
    Вот где лицемеры. Они там что всех за идиотов считают? Все прекрасно помнят как в 2022 году Россия начала военную агрессию против Украины с территории Беларуси. Как летели ракеты с Беларуси, как заходили рашисты, а лукашисты им во всем способствовали, предоставляли всю логистику, тыловое обеспечение, полигоны, аэродромы, госпитали и даже военную технику и боеприпасы.
  • bhagawan
    08.02.2024
    kali z terytoryi niełarusi niemahčyma ahresija, to Chrenin - jeŭnuch.
  • Сымон
    08.02.2024
    Але ж Мураўёў (дарэчы, раптам не нашчадак Мураўёва-вешальніка?) запэўнівае, што магчыма

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж33

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»15

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж33

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць