Усяго патроху22

Мінская ДАІ абвяшчае вайну ўладальнікам грузавікоў

Мінская Дзяржаўтаінспекцыя сур’ёзна зоймецца паркоўкай грузавога транспарту у нявызначаных месцах.

З сённяшняга дня і па 27 студзеня ДАІ правядзе дэкаду па выяўленні парушэнняў правілаў стаянкі транспартных сродкаў масай больш за 3,5 т. Як вядома, уладальнікі гэтай катэгорыі аўтамабіляў нярэдка паркуюць машыны ў дварах жылых дамоў, у зялёных зонах і г.д.

Падчас дэкады інспектары ДПС будуць выяўляць месцы канцэнтрацыі грузавых аўтамабіляў. Для гэтага пры абследаванні вулічна‑дарожнай сеткі міліцыя прыменіць прыборы фота‑і відэафіксацыі. Усіх парушальнікаў абавязкова прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Калі гэтыя кіроўцы — супрацоўнікі якой‑небудзь транспартнай арганізацыі, іх кіраўнікам будуць выдавацца адпаведныя загады.

Акрамя таго, падчас дэкады ДАІ Мінска возьме пад асаблівы кантроль маршрутныя таксі. Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, у сталіцы ў 2009 годзе на 50% павялічылася колькасць дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх па віне кіроўцаў маршрутак пацярпелі людзі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

Гіпермаркет Green у мінскім ГЦ «Скала» закрылі

«Калгас у краіне ва ўсім. Чаму тут павінна быць выключэнне?» Беларусаў абурылі туалетныя кубачкі з мылам на чыгунцы13

У пагоні за экалагічнасцю ў Францыі пачалі будаваць з утрамбаванай зямлі8

Адзін з каналаў Мікіты Мелказёрава адрадзіў Івулін9

Ці даваць Колю Лукашэнку дадатковую стыпендыю, будзе вырашаць яго маці і нявестка Ганна Сялук24

Міжнароднае энергетычнае агенцтва прапанавала грунтоўна залезці ў нафтавыя рэзервы1

Памёр Валерый Сацукевіч

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь4

Дураў праз абвал кошту Telegram страціў дзве траціны свайго багацця10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так13

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць