Улада

З 1 лютага тарыфы на транзіт расійскай нафты праз Беларусь павялічаны на 11%

З сённяшняга дня тарыфы на транзіт расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусі і транспартаванне нафты на беларускія НПЗ павялічаны на 11%.

Пералік тарыфаў праведзены ў адпаведнасці з зацверджанай Беларуссю і Расіяй методыкай па змяненні тарыфаў на паслугі па транспартаванні нафты. Гэта методыка ўвайшла ў пакет дакументаў аб умовах пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты, падпісаны 27 студзеня ў Маскве.

Раней тарыфы на пампаванне нафты па тэрыторыі Беларусі вызначаліся ў еўра, цяпер яны ўстаноўлены ў расійскіх рублях.

Памеры тарыфаў афіцыйныя крыніцы пакуль не аб’яўляюць.

28 студзеня першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка адзначыў, што «беларускі бок мае магчымасць значна павялічыць тарыф на пампаванне нафты ўжо ў кастрычніку гэтага года». Бакі зацвердзілі методыку разліку кошту транзіту, якая дазваляе разлічыць расходы і прад’явіць іх расійскаму боку, сказаў ён. Першы віцэ‑прэм’ер дадаў, што ў выпадку калі Расія не пагодзіцца з разлікамі беларускага боку, прадугледжана штогадовае павышэнне стаўкі на транзіт расійскай нафты на памер інфляцыі ў Расіі плюс 3%. «Нават гэта з’яўляецца вельмі значнай сумай», — падкрэсліў Сямашка.

Нагадаем, па выніках перамоў у Маскве Беларусь і Расія гарантавалі бесперабойную пастаўку нафты ў Еўропу. «Расійскі і беларускі бакі пацвярджаюць сваю прыхільнасць да прынцыпаў міжнароднай энергабяспекі і гарантуюць стабільныя ўмовы транзіту нафты праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў сумеснай заяве Уладзіміра Сямашкі і віцэ‑прэм’ера РФ Ігара Сечына.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне20

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

У Барысаве піраман падпальваў будынкі дзеля забавы1

«Трава твая, а пясок дзяржаўны!» Беларусы абураныя штрафамі за «крадзеж» пяску14

У ЗША суд спыніў будаўніцтва ініцыяванай Трампам новай бальнай залы ў Белым доме2

У Вілейскім раёне старую вясковую хату ператварылі ў творчую прастору2

У Іране абверглі заяву Трампа, што яны звярталіся да яго з просьбай спыніць агонь3

У беларускіх лясах ужо пайшлі першыя смаржкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне20

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць