«Сувораўская каша». Нашым продкам прадукт з такой назвай стаў бы ўпоперак горла.
Вось такую «Сувораўскую кашу» выпускае мінскае ААТ «Добрада». Нашым продкам прадукт з такой назвай стаў бы ўпоперак горла.
Бо расійскі палкаводзец XVIII ст. Аляксандр Сувораў вядомы не толькі тым, што перамагаў ва ўсіх бітвах, але і тым, што не ўдзельнічаў у ніводнай вызвольнай вайне. Ён быў кулаком расійскай імперскай ваеншчыны, і яго карнікі бязлітасна душылі паўстанне Касцюшкі на тэрыторыі Беларусі. За гэту «перамогу» Кацярына ІІ дала яму ў пажыццёвае валоданне Кобрын і 13 тысяч
У Арменіі няма помнікаў турэцкім палкаводцам. У Нідэрландах не прадаюцца мюслі «Герцаг Альба».
З іншага боку, што ўзяць з ААТ «Добрада», калі мінская вайсковая вучэльня дагэтуль — Сувораўская, калі помнік Сувораву стаіць у Кобрыне, а яшчэ будуецца храм у яго памяць. Калі на дзяржаўным узроўні нічога не робіцца для аднаўлення гістарычнай памяці. Калі прымаецца прарасійская версія гісторыі, зручная для інтэграцыйных гульняў.
Ці ўстане чалавек з каланізаванай свядомасцю бараніць інтарэс сваёй краіны? Наўрад ці пра гэта задумваюцца ўлады сёння.
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары