Здарэнні5050

«Паспеў сказаць: Я беларус — а далей нас сталі збіваць». У Варшаве нацыяналісты збілі і абрабавалі беларуса і ўкраінца

У Варшаве нацыяналісты збілі беларуса і ўкраінца, якія размаўлялі па-руску ля пад'езда свайго дома. Беларуса шпіталізавалі са страсеннем мозгу і цяжкай траўмай вока, яму можа спатрэбіцца аперацыя, піша Most.io.

Таксама ў яго скралі банкаўскія карты і дакументы. Паліцыя ўжо распачала крымінальную справу і шукае нападнікаў. Пра здарэнне 38-гадовы беларус Аляксандр распавёў выданню Most.

Злачынства адбылося ў ноч на 4 жніўня па вуліцы Дантэ Аліг'еры на ўскраіне Варшавы. Там Аляксандр ужо год арандуе пакой. У тую ноч ён выйшаў пакурыць і, каб не перашкаджаць суседзям, трохі адышоў ад пад'езда.

@nashaniva Беларуса і ўкраінца збілі за рускую мову ў Варшаве #варшава #белорусывпольше #беларусь #нашаніва #белорусы #минсксейчас ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

— Да мяне падышоў знаёмы ўкраінец з суседняга пад'езда. Мы з ім так і пазнаёміліся, калі курылі. І з таго разу прыкладна раз на тыдзень бачыліся ў двары. У тую ноч мы ціха размаўлялі: песні не спявалі, не шумелі. Украінцу 20 гадоў, ён цяпер рыхтуецца да паступлення ва ўніверсітэт — мы звычайна гэта і абмяркоўваем, — распавядае беларус.

Размаўлялі мужчыны па-руску. У нейкі момант яны заўважылі, што да іх падыходзяць трое хлопцаў гадоў 20-25, яны былі апранутыя ў чорнае, коратка стрыжаныя. Побач з домам Аляксандра ёсць некалькі кругласутачных крам, мужчына мяркуе, што невядомыя ішлі менавіта з таго боку.

— Мы стаялі на вузкай сцежцы. Яны адышлі ад нас на метраў пяць-сем, замарудзіліся — напэўна, нешта абмеркавалі. І ўжо вяртаючыся да нас, пачалі крычаць матам па-польску: «З'** з Польшчы, украінцы. Што вы тут робіце? Вы тут не патрэбныя».

«На мяне наляцеў іх верхавод — я адразу ўпаў»

У 2019 годзе Аляксандр атрымаў польскае грамадзянства і стаў працаваць аспірантам і дакументазнаўцам у Інстытуце геаграфіі і прасторавага развіцця Польскай акадэміі навук. За ўвесь час жыцця ў Польшчы ў такія сітуацыі ён ні разу не трапляў.

Аляксандр стаяў бліжэй да незнаёмцаў, і на іх тыраду адказаў, што ён беларус з польскім грамадзянствам. Але «дыскусіі» (Аляксандр ужывае такое слова) не завязалася — невядомыя накінуліся спачатку на беларуса, а затым і на ўкраінца.

— На мяне наляцеў іх верхавод — я адразу ўпаў. Магчыма, у яго ў руцэ быў кастэт. Усё адбывалася імкліва: я атрымаў некалькі ўдараў у галаву, затым на мяне наляцеў другі.

Невядомыя білі і ўкраінца — удары былі настолькі моцнымі, што малады чалавек упаў на газон.

Аляксандр мяркуе, што падчас збіцця страціў прытомнасць — успомніць, як доўга гэта доўжылася, ён не можа.

— Хутчэй за ўсё, некалькі хвілін. Нас білі нагамі. Калі мы ачомаліся, былі ў неадэкватным стане — украінец дапамог мне падняцца.

Знік кашалёк, банкаўскія карты і дакументы

Мужчыны пайшлі ў бліжэйшую краму, каб папрасіць дапамогі. Убачыўшы, у якім стане яны знаходзяцца, прадаўшчыца тут жа выклікала паліцыю і хуткую.

— Я наогул не разумеў, што, дзе — усё ў тумане. Ужо калі прыехала паліцыя, аказалася, што я без акуляраў. У выніку іх знайшлі паламанымі, — распавядае Аляксандр.

На месцы, дзе збілі мужчын, паліцыя выявіла заплечнік Аляксандра — ён быў парваны, з яго зніклі кашалёк, банкаўскія карты і дакументы.

— Атрымліваецца, яны і напалі, і абрабавалі — можна кваліфікаваць як разбой, — мяркуе мужчына.

Тым не менш Аляксандр упэўнены: іх збілі польскія нацыяналісты.

— Гэта быў нацыяналістычны, ксенафобскі напад. Калі яны нас білі, сказалі: «Wszystko do du*y, sp*** dalaj» («усё роўна, валіце»). Я лічу, гэта было праявай нянавісці. Думаю, некаторыя людзі прымаюць рашэнні спінным мозгам і не здольныя да якога-небудзь «рацыё».

«Могуць быць праблемы з сятчаткай»

Мужчыну павезлі ў раённую бальніцу ў варшаўскім раёне Бяляны, там зрабілі тамаграфію. У беларуса дыягнаставалі пералом вачніцы і страсенне мозгу, яго накіравалі ў спецыялізаваную клініку. Ужо тыдзень Аляксандр знаходзіцца ў аддзяленні сківічнай-тварнай хірургіі. Мужчыну даюць абязбольвальныя прэпараты, антыбіётыкі і капаюць кроплі ў вока — некалькі дзён мужчына не мог адкрыць павека з-за моцнага ацёку.

— Дактары мяркуюць, што могуць быць праблемы з сятчаткай — у панядзелак будуць вырашаць, патрэбна аперацыя ці не, — дадае Аляксандр.

Аляксандр кажа, што для падачы заявы трэба было асабіста з'явіцца ў аддзяленне паліцыі, але праз свой стан ён не мог гэтага зрабіць. Таму беларус напісаў свайму ўчастковаму, а таксама ў гарадское аддзяленне паліцыі некалькі электронных лістоў з просьбай распачаць справу.

Траўмы ўкраінца аказаліся менш сур'ёзнымі — у дзень збіцця яго не шпіталізавалі. Аднак заяву ў паліцыю малады чалавек падаў.

— У выніку да мяне ў бальніцу прыехала следчая група, зрабілі здымкі. Справу завялі. Ніякіх прагнозаў паліцыя не дае, але добра, што хоць бы справа пачатая. Цяпер самае галоўнае, каб яе не паклалі ў доўгую скрынку. Я буду дамагацца праўды.

Каментары50

  • Хэлс бэлс
    12.08.2024
    А калі пісалі пра арышт Банцара, то мясцовыя каментатары крычалі, што Ігар неадэкват, бо носіць з сабой газавы балон, пісталет, дубінку ды нож.

    А вось каб у такіх выпадках можна было сябе абараніць, а не правесці астатак жыцця вяртаючы зрок.
  • Шляхцич Завальня
    12.08.2024
    Вышел покурить с рюкзаком. Зачем кошелёк взял. Непонятно!
  • bhagawan
    12.08.2024
    što napisana ŭ polskich zakonach nakont samaabarony i mahčymaha jaje pieravyšeńnia?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрытым полымем гарэў «Опель» ВІДЭА

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Нязвыклыя ўспаміны ўдавы Рыгора Барадуліна13

Памерла Валянціна Барадуліна2

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?

Галоўнае
Усе навіны →