Грамадства11

Жыхары Каменнай Горкі скардзяцца на суседства са скейт-паркам. Моцна скрыгоча і замінае спаць

Гэтым летам у Каменнай Горцы адкрылі самы вялікі скейт-парк у сталіцы. Пляцоўка для экстрэмалаў на вуліцы Казіміраўскай хутка стала месцам прыцягнення для мінчан. Усё б нічога, але юныя скейтары і веласіпедысты выпрабоўваюць жалезныя канструкцыі на трываласць не толькі днём, але і ноччу, а таксама на досвітку.

Па словах жыхароў з навакольных высотак, многія з іх зусім забыліся пра цішыню і спакой. Сяргей — адзін з тых, хто жыве ў гмаху на вуліцы Лідскай, 6, і амаль штодзень чуе шум ад новай пляцоўкі, піша Onliner.by.

Са слоў Сяргея, пасля першых скаргаў каля спартыўнай пляцоўкі з'явіліся папераджальныя шыльды, у якіх мінчукам абмежавалі наведванне скейт-парку з 23:00 да 07:00. — Але на іх ніхто не звяртае ўвагі, — працягвае мінчук.

— Як каталіся, так і працягваюць рабіць гэта ў любы час сутак. Пры гэтым у адміністрацыі раёна пра гэтую праблему ведаюць, але вырашаць яе, мабыць, не спяшаюцца. Яшчэ адзін мінчук, Аляксандр, які таксама скардзіцца на шум, жыве ў панэльным гмаху на Лідскай, 2, якая бліжэй за ўсіх размешчана да скейт-пляцоўкі.

Ён, як і іншыя жыхары суседніх дамоў, звяртаўся ў розныя інстанцыі з просьбай вырашыць праблему з начным доступам на тэрыторыю скейт-парку. Па словах мужчыны, прайшло пару месяцаў, але далей слоў справы не рухаюцца. — Мы не хочам, каб пляцоўку закрывалі або пераносілі ў іншае месца. Дастаткова абгарадзіць яе і абмежаваць доступ на тэрыторыю ў начны час, — адзначае Аляксандр.

Што кажа адміністрацыя парку?

Журналісты звярнуліся ў «Мінскзелянбуд», на балансе якога знаходзіцца парк Уга Чавеса, каб даведацца, калі і як яны плануюць вырашаць праблему з шумам.

— Гэта пляцоўка адкрытага тыпу, таму мы не можам забараніць дзецям катацца, — кажа начальнік новага парку ў Каменнай Горцы Анатоль Цюшкевіч.

— Жыхары найбліжэйшых высотак сталі скардзіцца на шум літаральна ў першы месяц. Мы адрэагавалі і ўсталявалі таблічкі з абмежаваннем рэжыму часу, але яны, мяркуючы з усяго, праблемы не развязваюць. Адзіны выхад з сітуацыі, які мы бачым на дадзены момант, — абгарадзіць скейт-парк плотам і вызначыць рэжым яго працы. Пакуль адкрытым застаецца пытанне з фінансаваннем. Спадзяемся, у найбліжэйшым часе яно будзе вырашана.

Каментары1

  • Ганьба
    03.09.2024
    Часам не да папераджальных шыльдаў. Народзец па інэрцыі працягвае лічыць, што ў яго ёсць нейкія правы.

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога5

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

Расіяне ўначы ўдарылі па Украіне

Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль3

У Вялікабрытаніі сляпы чалавек праехаў за рулём 240 км у нецвярозым стане

У Наварасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар

Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ1

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога5

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць