Грамадства1212

Грамадзянін Беларусі атрымаў рэальны тэрмін за спробу падпалу беларускай амбасады ў Вільні

Віленскі суд прыгаварыў грамадзяніна Беларусі да рэальнага турэмнага зняволення за спробу знішчэння маёмасці грамадска небяспечным спосабам і спробу ўцёкаў з-пад арышту, піша LRT. 

Грамадзяніна Беларусі прыгаварылі да васьмі месяцаў і 15 дзён пазбаўлення волі.

Згодна з матэрыяламі справы, ноччу 20 красавіка 2023 года мужчына падышоў да амбасады Беларусі ў Вільні і кінуў на яго тэрыторыю самаробную свечку з гаручай вадкасцю. На тэрыторыі пасольства пачаўся пажар, які неўзабаве патух самастойна.

Грамадзяніна Беларусі М.Б., 1990 года нараджэння, затрымалі і змясцілі пад варту. Знаходзячыся пад арыштам, М.Б. спрабаваў уцячы, ужыўшы сілу супраць ахоўнікаў СІЗА, піша выданне. 

Разглядаючы справу ў апеляцыйным парадку, Віленскі акруговы суд часткова задаволіў скаргу пракурора і дадаткова прызнаў М.Б. вінаватым у спробе ўцёкаў.

Каментары12

  • Пытаннечка
    24.10.2024
    А ў чым яго віна?
  • Пытанне
    24.10.2024
    Чаму хаваюць яго прозвішча?
    Назавіце прозвішча і дайце фота. Няхай кіберпартызаны распавядуць, хто ён, кім працаваў. Беларусы павінны ведаць, хто робіць правакацыі супраць Летувы.
  • Пытанне
    24.10.2024
    Пытанне , не ўважліва прачытаў. "за спробу падпалу беларускай амбасады ў Вільні".
    Значыць, герой-антылукашыст.

    Тады пытанне іншае: хто ў Летуве пераследуе беларусаў, якія выступаюць супраць злачыннага рэжыму Лукашэнкі, хаўрусніка Пуціна?

    Хто гэтыя летувіскія дзеячы, якія стаяць на абароне лукашыстаў?

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць