Культура11

Сёння – 200 гадоў Фрыдэрыку Шапэну

Сёння спаўняецца 200 гадоў славутаму польскаму кампазітару Фрыдэрыку Шапэну (1810-1849).

Фрыдэрык Шапэн пачаў іграць на фартэпіяна з 7 гадоў, а ў 11 гадоў зрабіў першыя спробы сачыняць уласную музыку. Маючы 16, Фрыдэрык паступіў у Варшаўскую музычную школу. Неаднаразова рабіў канцэртныя туры па эўрапейскіх краінах. У 1830 годзе ён назаўсёды выехаў з Варшавы й накіраваўся ў Нямеччыну. У верасні 1831 году ён прыбыў у Парыж, дзе й атабарыўся, неўзабаве прыдбаўшы сусветную славу. З 1839 году здароўе хворага на сухоты Шапэна горшала з кожным годам. Фрыдэрык Шапэн памёр 17 кастрычніка 1849 году ў Парыжы, дзе й быў пахаваны. Сэрца кампазітара знаходзіцца ў варшаўскім касцёле Святога Крыжа ў цэнтры горада.

Шапен — піяніст-віртуоз. Яго выкананне адзначалася небывалай лёгкасцю, паэтычнасцю і лірычнасцю. Нейкі перыяд (разам з Лістам) лічыўся найлепшым піяністам свету. Ужо па каторым часе ён сур'ёзна заняўся кампазітарскай дзейнасцю: ён аўтар двух фартэпіянных канцэртаў, твораў для фартэпіяна з аркестрам, нешматлікіх камерных твораў, а таксама песень. Найчасцей Шапэн пісаў фартэпіянныя кампазіцыі — санаты, паланезы, прэлюдыі, мазуркі, эцюды, балады. Пасля Шапэна музычны эцюд упершыню ў гісторыі музыкі з вучэбнага практыкавання стаў у выкананні самастойным канцэртным творам.

Кампазытар атрымаў эўрапейскую й сусьветную вядомасьць менавіта як кампазітар паняволенай Польшчы. Патрыятызм у яго творах заўважалі ня толькі польскія слухачы: іншыя народы таксама маглі пачуць уплыў польскай музычнай стыхіі, бо менавіта ён ператварыў мазуркі і паланезы з танцаў у канцэртныя п'есы.

З Беларуссю Шапэна лучыць хутчэй духоўная повязь, яго творы — неад'емная частка музычных салонах і маёнтках магнатаў нашага краю ў ХІХ-пачатку ХХ стст. Дарэчы, ён сачыняў песні на словы літвінаў Адама Міцкевіча, а за сябра меў мастака Напалеона Орду.

ЮНЭСКА сумесна з польскім парламентам абвясцілі 2010 год Годам Шапэна. Да святкавання далучылася й Беларусь.

З нагоды юбілею ў Мінску 10 сакавіка а 19 гадзіне ў Малой залі Беларускай філармоніі імя Р. Шырмы ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Байдава прагучаць класічныя творы Шапэна, а таксама яго «Літоўская песенька» і песні на словы Міцкевіча.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам8

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць