Грамадства22

Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася

На мінулым тыдні ў тыктоку з'явіўся ролік, зняты на вуліцы Кульман: у кадры некалькі пацукоў рознага колеру і ўзросту выбягаюць з-пад куста і нават не баяцца людзей.

 «Як вас тут шмат!» — усклікала аўтар роліка. Дзяўчына выказала здагадку, што грызуноў выкінулі — з выгляду пацукі хутчэй нагадалі дэкаратыўных. Частка каментатараў пагадзіліся і нават выказалі здагадку, што гэта можа быць за парода.

@dashdolls888

Выбросили домашних крыс на Кульман(

♬ оригинальный звук - budnayavoronkova

Пасля агалоскі ратаваць грызуноў падахвоціліся валанцёры: будучыя халады пацукі маглі не перажыць. Спярша злавіць атрымалася не ўсіх пацукоў, але нядаўна валанцёры распавялі пра поспех выратавальнай аперацыі, піша Onliner.by.

Журналісты таксама звярнуліся да спецыялістаў, якія пацвердзілі здагадкі каментатараў: пацукі відавочна хатнія. На гэта паказвае афарбоўка і нават паводзіны: з-за пачуцця небяспекі дзікія грызуны не пойдуць на кантакт з чалавекам.

— Адназначна, нейкі бессаромны чалавек выкінуў хатніх гадаванцаў. І відавочна не пару дзён таму, калі ўлічыць, што мы бачым не толькі дарослых асобін, але і малых, якія вывеліся, хутчэй за ўсё, у нары, якую жывёлы зрабілі ў каранях дрэў. Маразы яны пераносяць дрэнна, і калі іх не адлавіць, то, хутчэй за ўсё, жывёлы загінуць, — адзначыла эксперт.

Як ратавалі пацукоў?

Пасля таго як ролік завірусіўся (цяпер у відэа больш за 250 тысяч праглядаў), на гісторыю звярнулі ўвагу валанцёры. Некалькіх грызуноў тады ўдалося выратаваць. Грызунамі займаліся прадстаўнікі валанцёрскага атрада «RATуй!».

Мяркуючы па ўзросце, пацукоў выкінулі прыкладна 2-3 месяцы таму. Старэйшыя падлеткі двухмесячныя, малыя зусім маленькія, толькі пачалі самі выходзіць з нары. Хутчэй за ўсё, нарадзіліся ад адной і той жа дарослай пацучыхі. 

— Дакладна ўпэўнены: засталіся два чорныя падлеткі і двое ці трое малых. Дарослых пацукоў мы не бачылі ні разу. Спадзяемся, што яны яшчэ жывыя і проста асцярожнічаюць. Але да нас выходзілі толькі дзеці, — казала тады Марына.

Чым усё скончылася?

На гэтым тыдні валанцёры распавялі, што нарэшце ўдалося злавіць усіх грызуноў. Усяго выратавалі 12 пацукоў.

— Вылавіць атрымалася ўсіх. Мы назіралі за тымі, хто выходзіў, і ўсе, каго бачылі, папаліся. Мы таксама пакінулі збожжа глыбока ў нары, і за тры дні яго ніхто не крануў. Пакуль жа пацукі былі там, корм хутка зацягваўся ў глыбіню, — распавяла Onlíner пацукавод валанцёрскага атрада «RATуй!» Марына. — Пацукі ўсе здаровенькія і чыстыя. У малых ёсць невялікія праблемы са страваваннем, але гэта хутка вырашаецца правільным прыкормам. З псіхікай у іх усё ў парадку: усе адаптаваліся, ручныя і ласкавыя. 

Па дамах нікога пакуль не раздавалі, усё пад наглядам у валанцёраў. Частка пацукоў ужо на броні, адкормліваюцца, каранціняцца і на наступным тыдні паедуць у новае жыццё. Хтосьці назаўжды застанецца ў валанцёраў, астатнія будуць шукаць дом. У нас заўсёды ёсць жадаючыя ўзяць малых або стэрыльных дзяўчынак, таму павінны прыстроіцца досыць хутка.

Каментары2

  • Лейцар коркавы
    13.12.2024
    Каб так аператыўна маглі б на людскія пакуты рэагаваць, дык не нацыя, а ўзор чалавечнасці.
  • ну
    13.12.2024
    Сарвалі КГБістам аперацыю супраць апазіцыі на „выбарах".

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць