Грамадства33

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне

У 2024 годзе Памежная служба Польшчы выявіла 10 689 замежнікаў, якія нелегальна працавалі або займаліся гаспадарчай дзейнасцю ў краіне. Гэта на 7% больш, чым у 2023 годзе, вынікае са статыстыкі ведамства, піша Most.

Сярод выяўленых замежнікаў — 902 беларусы. Для параўнання: у 2023 годзе польскія памежнікі ўстанавілі 864 грамадзян Беларусі, якія працавалі або вялі гаспадарчую дзейнасць без належнага афармлення.

Часцей за ўсё на нелегальнай працы затрымліваюць грамадзян Украіны (4576 выпадкаў), Грузіі (1122), Калумбіі (1082). Але калі за апошні год колькасць украінцаў у ценявой занятасці скарацілася на 26%, то выпадкі нелегальнай працы грамадзян Калумбіі ўзраслі ў 5,3 раза.

У цэлым нелегальная занятасць расце ў асноўным за кошт імігрантаў з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Акрамя калумбійцаў, гэта тычыцца грамадзян Інданезіі, Індыі, Філіпін, Непала, Зімбабвэ, Кеніі, Нігерыі.

Каментары3

  • Acab
    07.02.2025
    Злачынства злачынстваў - праца
  • Вільня
    07.02.2025
    Варшава становіцца другой Масквой, там таксама мігранты-нелегалы паўсюль (якіх там называюць гастрабайтарамі). Ну а знешне, па экалогіі і заторах гэтыя metropolitan-гарады ўжо даўно як блізнюкі.
  • Гы
    07.02.2025
    Acab, аўсвайс на працу павіннен быць :)

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць