Грамадства1111

Ветэранам-«афганцам» на 5 гадоў зменшылі пенсійны ўзрост

Міністарка працы і сацыяльнага забеспячэння Наталля Паўлючэнка паведаміла, што «для ветэранаў баявых дзеянняў, якія атрымалі статус інваліда ў мірны час», зменшылі пенсійны ўзрост на 5 гадоў.

Адзначанне 35-годдзя вываду войскаў з Афганістана ў лютым 2024 года ў Салігорску

Адзначаецца, што гэтая навацыя ў заканадаўства закране больш за 2 тысячы чалавек.

Акрамя таго, «ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў з ліку работнікаў, якія накіроўваліся ў Афганістан у перыяд 1979-1989 гадоў», будуць штомесяц плаціць дабаўку да пенсіі ў памеры «100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце». З 1 лютага гэта 112 рублёў.

Для гэтай катэгорыі грамадзян у Беларусі ёсць і іншыя льготы:

  • бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
  • бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне;
  • бясплатныя выраб і рамонт зубных пратэзаў;
  • пазачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя і пазачарговая шпіталізацыя.

Каментары11

  • Афганістанец
    10.02.2025
    У артыкуле ўсё звалілі ў кучу. Каму тыя ільготы, інвалідам ці працоўным? Тых афганцаў ужо не так і шмат засталося, апошнія прызывы па 55-57 гадоў на сёньня, дык усіх працоўных туды дадаюць. А ці гэта правільна. Нас у 18 гадоў туды адправілі выконваць абавязак нейкі, а працоўныя паехалі самі за доўгім чэкам. Жаўнеру спачатку плацілі 7 чэкаў, потым 9, а за 1,5 гады да пачатку вываду - 23, але на іх была пазнака: Адмысловы, для ваеннага гандлю. Іх нельга было выкарыстоўваць у саўке ў Бярозы, трэ было мяняць на мяжы. Афіцэрам так, а жаўнерам на рублі. Так, ёсьць Мятла, шчэ мо сотня дупалізаў набярэцца, але астатнія ведаюць, што такое вайна, і як яна нікому непатрэбная.
  • все забыли и можно крутить пластинку по новой
    10.02.2025
    Всё и в лучших традициях скотного двора, когда помер последний авганец, тогда можно ввести льготы, для помершего, последнего авганца.....
    НН, дайте ссылки на себя, когда и как отбирал льготы у авганцев и чернобыльцев популист лукашенко.....
  • Ці не так
    10.02.2025
    Чарнобыльцы рабілі добрую справу, так званыя "афганцы"- тое самае што зараз СВО-шнікі у Расеі.

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць