Аўто

Знакаміты мінскі аўтарынак «Малінаўка» ўсё ж выставілі на таргі

Яго спрабавалі прадаць без аўкцыёну прыкладна з кастрычніка 2024 года, але зараз пляцоўка ЗАТ «Белрэалізацыя» выставіла яго на адкрытыя таргі ў сакавіку, плануючы атрымаць каля $9 млн.

Фота: beltorgi.by

Пераможца аўкцыёну атрымае 100%-ную долю ў статутным капітале ТАА «Грузавая служба — Усход», якому належыць былы аўтарынак. Стартавая цана — 29 448 600 рублёў, піша Office Life.

Аднак ёсць нюанс: разам з актывамі новы ўласнік атрымае і фінансавыя абавязацельствы — некалькі звязаных здзелак з банкамі (Сбер Банк і Белаграпрамбанк), якім папярэдні ўладальнік завінаваціўся 7,8 млн рублёў. Атрыманая ад продажу сума пойдзе на пагашэнне гэтых даўгоў.

Сам аўтарынак уключае 102 аб’екты нерухомасці на тэрыторыі больш за 25 га, а таксама ўсе інжынерныя камунікацыі. Таргі прызначаныя на 18 сакавіка.

Раней гэты самы буйны ў Беларусі аўтарынак належаў ЗАТ «Гандлёвы свет — Кальцо» бізнэсмена Юрыя Авяр’янава. У 2023 годзе гэтая кампанія была ліквідавана па рашэнні суда.

Сам Авяр’янаў з’ехаў за мяжу пасля таго, як у Беларусі супраць яго распачалі крымінальную справу.

Каментары

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць