Грамадства22

У кінатэатры «Масква» зробяць чатыры залы замест двух

Рэканструкцыя кінатэатра, размешчанага на праспекце Пераможцаў, працягваецца: адкрыццё запланавана да Дня Перамогі, пішуць Мінск-навіны.

Фота: Мінск-навіны

«Рэканструкцыя «Масквы» актыўна працягваецца. Будаўнікі выконваюць аздабленчыя працы, афармляюць залы, манціруюць абсталяванне, добраўпарадкоўваюць прылеглую тэрыторыю. Унутранае напаўненне будынка зменіцца, але аутэнтычнасць самога будынка пастараліся захаваць», — адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў.

Рабочыя дэмантавалі тэхналагічнае абсталяванне і амаль усе ўнутраныя перагародкі, узмацнілі канструкцыі, аднавілі дах, разабралі і збудавалі дзве лесвіцы, устанавілі сантэхнічнае абсталяванне і сістэмы вентыляцыі.

Адна з галоўных змен — перапланіроўка залаў. Пасля адкрыцця замест дзвюх будзе функцыянаваць чатыры кінатэатральныя залі: два разлічаныя на 48 месцаў, адзін на 654 месцы і яшчэ адна на 233.

У сярэдні=яй па памеры зале таксама скончаная чыставая аддзелка, амаль завершана кладка падлогавага пакрыцця. Напрыканцы лютага будаўнікі збіраюцца заняцца мантажом крэслаў.

Асаблівыя цяжкасці выклікала зала, дзе раней выступаў Тэатр-студыя кінаакцёра. Там давялося цалкам замяніць бэлькі перакрыцця, бо яны страцілі несучую здольнасць. Акрамя аднаўлення даху, абшылі сцены і абсталявалі сцэну. Сёння ўсе чарнавыя работы завершаны, ідзе аздабленне.

Застаўся ў сваім першапачатковым выглядзе вітраж «Масква — сталіца нашай Радзімы», які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Фасад часткова дэмантавалі, але не кранулі 15 медных шчытоў над узроўнем другога паверха, якія сімвалізуюць рэспублікі былога СССР, а таксама арыгінальную падсветку.

Каментары2

  • наше фсё
    14.02.2025
    Москва наше фсё, без Москвы фсё пропадёт, пропадут кормушки, схемы, взятки, ложь, обман, пропадёт всё, что позволяет иметь 20 резиденции и многомиллиардные, личные счета !
    Поэтому 4 зала мало, надо 10 залов !!!, и московскую церковь там же.....
  • Банк Москва-Минск
    14.02.2025
    "Застаўся ў сваім першапачатковым выглядзе вітраж «Масква — сталіца нашай Радзімы», які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці."
    ---------
    Ідыёты, сталіца нашай Радзімы - Менск.
    То зразумела, хто кіруе гэтай рэканструкцыяй, панаехаўшыя.

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік5

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу2

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў16

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

Названы новы рэйтынг найлепшых рэстаранаў Беларусі. Вось хто ўвайшоў у топ-1012

Менш $1300 за «квадрат». У Мінску прадаюць дзве дзіўныя кватэры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік5

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць