Культура44

Споўнілася 20 гадоў газеце «Наша слова»

17 сакавіка спаўняецца 20 гадоў з дня выхаду першага нумару газеты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны «Наша слова».

Як нагадаў старшыня грамадскага аб’яднання Алег Трусаў,

першы нумар газеты пабачыў свет 17 сакавіка 1990 года.

Спачатку гэта быў штомесячны бюлетэнь, заснаваны першым кіраўніком ТБМ Нілам Гілевічам, а ўжо ў наступным годзе газета стала выходзіць штотыднёва, пачала прадавацца ў кіёсках і атрымала права на падпіску праз дзяржаўную сістэму распаўсюду. У складзе рэдакцыі пад кіраўніцтвам пісьменніка і журналіста Эрнеста Ялугіна працавала больш за дзесяць чалавек. Аб’ём выдання складаў ад 8 да 12 старонак,

а наклад дасягаў 20 тысяч асобнікаў. Газета мела дзяржаўную фінансавую падтрымку і выходзіла ў Мінску.

Аднак пасля рэферэндуму 1995 года і змены дзяржаўнай палітыкі ў галіне падтрымкі беларускай культуры, адукацыі і мовы, у канцы 1996 года дзяржаўнае фінансаванне газеты спынілася. Існаванне выдання апынулася пад пагрозай і некалькі месяцаў яно не выходзіла. «У гэты час вырашаўся лёс і самога аб’яднання», — падкрэсліў Трусаў.

Паводле яго слоў, дзякуючы намаганням новага кіраўніцтва ТБМ, якое ўзначаліў Генадзь Бураўкін, арганізацыя захавалася, і паўстала пытанне аб аднаўленні дзейнасці газеты на грамадскіх пачатках. «У гэты няпросты час адказнасць за лёс выдання ўзяў на сябе былы афіцэр, падпалкоўнік, шчыры беларускі патрыёт Станіслаў Суднік.

З восені 1997 года і па сённяшні дзень «Наша слова» выходзіць у Лідзе (Гродзенская вобласць), дзе жыве і працуе яе нязменны рэдактар.

Газета выдаецца толькі на грамадскіх пачатках, без аплаты працы рэдактара і журналістаў,

але яна мае свой адметны твар і добра вядомая як у Беларусі, так і за яе межамі», — сказаў Трусаў.

Паводле яго слоў, падрабязную інфармацыю пра гісторыю «Нашага слова» можна прачытаць у яе 954‑м нумары ад 16 сакавіка. Каляровы і ўдвая большы па аб’ёме за звычайныя, святочны нумар газеты надрукаваны накладам 2 тысячы асобнікаў. Старшыня ТБМ лічыць, што галоўным падарункам газеце стане пашырэнне падпіскі на яе сярод беларусаў краіны і замежжа.

Каментары4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць