Грамадства2020

«Нават ЦРУ і МІ-6 вельмі высока ацанілі». Лукашэнка заявіў, што мае «непублічную падзяку» ад заходніх спецслужбаў

Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што мае «непублічную падзяку» ад заходніх спецслужбаў, якія высока ацанілі яго дапамогу летам 2023-га спыніць паход на Маскву Яўгена Прыгожына і ПВК «Вагнер». У інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу ён расказаў новыя акалічнасці тых падзей.

Яўген Прыгожын пакідае Растоў-на-Доне пасля заканчэння мяцяжу. Фота Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

«Мае дзеянні былі ацэненыя Захадам у тым ліку, што мяне здзівіла. Нават ЦРУ і МІ-6, іншыя спецслужбы гэта вельмі высока ацанілі. Чаму? Пра гэта не прынята публічна казаць. Але Захад гэта заўважыў, я тады таксама гэта адчуў, але калі ўжо працэс пачаўся: Жэня Прыгожын рваўся да ядзернай кнопкі. І заходнікі дапускалі, што ў той перыяд ён можа зрынуць існуючую ўладу і захапіць ядзерную зброю. Вось за гэта вы мне непублічна дзякавалі», — расказаў новыя падрабязнасці Аляксандр Лукашэнка.

Мяцеж ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына адбыўся 23—24 чэрвеня 2023 года. Прыгожын выступіў супраць міністра абароны РФ Сяргея Шайгу і кіраўніка Генштаба Валерыя Герасімава. Частка «вагнераўцаў» пайшла на Маскву. Дакладныя ахвяры расіян з абодвух бакоў дагэтуль невядомыя. 

У выніку перамоў, да якіх меў дачыненне Аляксандр Лукашэнка, Яўгену Прыгожыну паабяцалі спыненне крымінальнага пераследу і выхад «вагнераўцаў» у Беларусь. Пасля гэтага паход на Маскву скончыўся.

Праз два месяцы Яўген Прыгожын загінуў у авіякатастрофе: па адной версіі, яго самалёт быў збіты ракетай, па другой — выбухоўка была на борце. Існуе ўстойлівая версія, што забойства Прыгожына адбылося з загаду Уладзіміра Пуціна. 

Каментары20

  • Гы
    05.03.2025
    Падзяка прыехала на той самай Тэсле :)
  • Не, белорусских солдат
    05.03.2025
    Гы, как всегда увезли в ЮК на обучение. Гугли declassified uk belarus.
  • Лукашенковское надувательство собственной значимости
    05.03.2025
    Этого всего ему мало: удорожавшую тарифы БелАЭС построить, превратить сельскую местность в пустынные агрогородки, расширить Минск до пределов МКАД-2, махать путинским орешником, откопать в полесских болотах редкоземельные металлы итд - внутренних масштабов ему мало.

    Ему международное звучание подавай!

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць