Эканоміка44

Расійскі рубель стаў самай прыбытковай валютай з пачатку года

З пачатку года расійскі рубель умацаваўся да даляра больш чым на 35%, стаўшы самай хуткарослай валютай у свеце. Прыбытковасць ад расійскага рубля была вышэйшай, чым ад золата, піша Deutsche Welle.

Валюта РФ таксама расце адносна еўра і юаня. Курс расійскага рубля да даляра і юаня ў пятніцу, 18 красавіка, дасягнуў максімуму з чэрвеня 2023 года. Пра гэта сведчаць звесткі на сайце Маскоўскай біржы.

Таргі далярам і еўра на гэтай пляцоўцы спынены з чэрвеня 2024 года з-за санкцый ЗША. Аднак Масбіржа працягвае публікаваць індыкацыйныя курсы валют. Паводле яе даных, курс даляра ЗША да рубля на 18 красавіка склаў 82,02.

Рубель на максімуме амаль за два гады

У канцы лістапада 2024 года курс расійскай валюты абваліўся амаль да 110 рублёў за даляр. Аднак у пачатку 2025 года за адзін даляр давалі 101,68 рубля. Курс гэтага года дасягнуў максімуму 15 студзеня (103,44) пасля таго, як адміністрацыя Джо Байдэна ўвяла санкцыі супраць расійскай нафты.

Аднак затым, пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом, курс пайшоў уніз. За гэты час рубель умацаваўся да даляра на 30%.

Курс юаня ў пачатку года дасягаў 13,94 рубля, а да 18 красавіка знізіўся да 11,16, гэта значыць на 20%. Курс еўра ў пачатку года дасягаў 106,25, а да 18 красавіка знізіўся да 93,25, гэта значыць на 12,25%.

Цяперашні курс даляра да рубля — мінімальны з чэрвеня 2023 года, юаня — з мая 2023 года. Еўра таргаваўся танней у лютым і сакавіку 2025 года.

Bloomberg: Рубель выгадней за золата

Амерыканскае агенцтва Bloomberg паведаміла 15 красавіка, што на міжнародным па-за біржавым рынку рубель умацаваўся да даляра з пачатку 2025 года на 38%, стаўшы самай хуткарослай валютай у свеце. Расійскі рубель стаў больш выгадным укладаннем, чым золата. Яно падаражэла толькі на 23%.

Як адзначае Bloomberg, росту курса рубля спрыяе рэкордна высокая ключавая стаўка Цэнтрабанка РФ — 21%, якая стрымлівае інфляцыю. Акрамя таго, у адрозненне ад іншых валют краін, што развіваюцца, расійскі рубель не адчувае ціску адтоку капіталу, выкліканага сыходам глабальных інвестараў з рызыкоўных актываў, бо большасць з іх яшчэ раней пакінулі Расію.

Агенцтва адзначае, што ўмацаванне валюты можа стаць непрыемнай нечаканасцю для Крамля, бо знізіць даходы ад энэрганосьбітаў, што атрымліваюцца ў валюце, і павялічыць выдаткі на вытворчасць рэсурсаў унутры краіны. Таксама ўзрасце аб’ём рублёвых асігнаванняў на вайну ва Украіне і сацыяльныя праграмы.

Каментары4

  • Ната
    19.04.2025
    Дональд , А якбы рубаль абвалиуся ваш камянтар быу бы таки сам😂
  • Дакаціліся
    19.04.2025
    Адразу відаць, хто ў якой валюце грошы захоўвае і за якой валютай сочыць!
  • Сделочник
    19.04.2025
    Трамп продолжает жёстко давить на путина! Вот он мир через силу!

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з брытанскім пашпартам збілі сілавікі ў расійскіх Есентуках, куды ён прыехаў на пахаванне бабулі14

У Варшаве п'яная беларуска ехала з чатырохгадовым дзіцём на электрасамакаце і трапіла ў бальніцу2

Мінскі «Пеленг» праз вялікі попыт на оптыку будуе новы корпус5

Трамп стаў першым за 100 гадоў дзейным прэзідэнтам ЗША, чый партрэт з'явіўся на манеце10

Мінскі школьнік забаўляўся, кідаючы на галовы дзецям пакеты з вадой10

У брэсцкім парку паставілі «цёплую лавачку» як на могілках ФОТАФАКТ9

У вёсцы на Гродзеншчыне можна купіць палову вуліцы за 315 рублёў3

Памёр Андрэй Салаўянаў4

«Выключылася святло — і ўсё адбылося». Новыя сведчанні пра смерць Андрэя Паднябеннага ў калоніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць