Эканоміка11

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта

Будаўніцтва беларускага мультымадальнага порта ў Кольскім заліве каля Мурманска зойме яшчэ некалькі гадоў. Рэалізацыю праекта стрымліваюць абмежаваныя магчымасці транспартных шляхоў, якія вядуць да Мурманскага порта. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра развіцця Арктыкі і эканомікі Мурманскай вобласці Арцём Кукса, піша sb.by.

Порт у Мурманску. Фота: Wikimedia Commons

Пра будаўніцтва беларускага порта ў гэтым рэгіёне ўпершыню стала вядома ў красавіку 2024 года. Пасля двух гадоў перамоў Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб стварэнні тэрмінала для перавалкі беларускіх грузаў. Праект рэалізуе кампанія «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі», зарэгістраваная ў пасёлку Мішукова Мурманскай вобласці. 99% кампаніі належыць беларускай «Лагістык Энерджы», яшчэ 1% — грамадзянцы Беларусі Нэлі Маляровай, якая таксама валодае гэтай кампаніяй. Генеральным дырэктарам тэрмінала стаў былы намеснік старшыні «Белнафтахіма» і былы кіраўнік «Белшыны» Андрэй Бунакоў.

Порт задумваўся як мультымадальны комплекс з магчымасцю размяшчэння кантэйнернага тэрмінала. Тут плануецца апрацоўваць сыпучыя грузы, мінеральныя ўгнаенні і нафтапрадукты. Разліковая магутнасць павінна складаць 25—30 мільёнаў тон грузаў на год.

Першапачаткова аб'ект планавалі запусціць у 2028 годзе. Аднак падчас падрыхтоўкі праекта высветлілася, што прапускной здольнасці чыгуначных пуцей, якія вядуць да тэрміналаў Мурманскага порта, недастаткова для такога аб'ёму грузаў. Таму цяпер улады Мурманскай вобласці вызначаюць неабходныя работы па развіцці чыгуначнай сеткі, іх кошт і спосаб рэалізацыі. Плануецца павялічыць прапускную здольнасць чыгункі з улікам будучых грузавых патокаў.

Развіццё інфраструктуры хочуць уключыць у комплексны праект развіцця Арктыкі, які распрацоўваецца ў Расіі. Гэта павінна дазволіць павялічыць аб'ёмы перавозкі грузаў праз Мурманскі порт, у тым ліку беларускіх.

Паралельна з мадэрнізацыяй порта ўжо вядзецца будаўніцтва беларускага тэрмінала прыватным інвестарам. Па словах Арцёма Куксы, на гэтыя работы спатрэбіцца яшчэ некалькі гадоў. Пакуль новы тэрмінал не будзе гатовы, беларускія грузы плануюць перавальваць праз наяўныя магутнасці. Гэта павінна дазволіць наладзіць неабходную лагістыку і пасля пераключыць яе на новы тэрмінал.

Мурманскія ўлады таксама хочуць змяніць тарыфную палітыку ў дачыненні да беларускіх грузаадпраўнікаў. Цяпер перавозка тавараў у балтыйскія парты абыходзіцца танней, чым іх дастаўка ў паўночным напрамку. Мурманская вобласць разлічвае дамагчыся змены гэтых разлікаў на федэральным узроўні, аднак, паводле Куксы, гэта будзе складаным і працяглым працэсам.

Паўночны маршрут ужо выкарыстоўваецца беларускімі кампаніямі. У сакавіку 2026 года Мурманскі балкерны тэрмінал падчас складанай лядовай абстаноўкі ў Фінскім заліве прыняў і адправіў у Кітай беларускі калій, які раней ішоў праз Балтыку.

Мурманскі гандлёвы порт таксама ўключаны ў інфраструктуру Паўночнага марскога шляху, што адкрывае беларускім экспарцёрам дадатковы маршрут для паставак тавараў у Кітай і краіны Паўднёва-Усходняй Азіі.

Каментары1

  • Мурманск N1 порт -ВКЛ
    02.10.2026
    гэта сівы жарт з 2020. Мурманск N1 порт -ВКЛ!!, што дзед вова не падраваў шматок зямлі ў Ігмаpландзіі ? І чаму Мурманск а не ў Калмыкі поpт, на Каспіі , ці ў Вонкавай Маньчжурыі ?

    "Будаўніцтва беларускага мультымадальнага порта ў Кольскім заліве каля Мурманска зойме яшчэ некалькі гадоў."

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пакажуць фільм пра кіраўніцу Theranos, асуджаную на 11 гадоў за буйное махлярства. Фільм б'е ўсе магчымыя рэйтынгі4

У Калінінградскай вобласці разбіўся вайсковы самалёт Су-30СМ6

Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА2

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту16

У Расіі чарговы рэгіён скараціў выплаты сем’ям загінулых на вайне супраць Украіны3

Уіткаф назваў Пуціна гуманістам25

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць