Піша Андрэй Скурко.
Калі чытаеш геніяльны раман Гарсія Маркеса «Восень патрыярха», прысвечаны прыродзе дыктатуры, пачынаеш разумець, што нічога новага Лукашэнка ў Беларусі не прыдумляе. У Мінску, у Каракасе, на Кубе і ў Чылі ў розны час адбывалася прыкладна тое самае.Вядома, не ідзе гаворка пра стопрацэнтныя супадзенні з тэкстам. Пісьменнік апісваў універсальныя сюжэты і ўніверсальныя схемы паводзін дыктатараў.
Лукашэнка, адзін з тыповых аўтарытарных папулістаў пачатку ХХІ стагоддзя, у многія з іх укладаецца. Там беларус знойдзе і пра латарэі, і пра зніклых, і пра Колю…Ёсць у кнізе і свяжэйшыя сюжэты. Напрыклад, вось такі.
«У снежні, калі ў карыбскіх краінах надыходзіць вясна, ён падымаўся ў карэце па серпантыне горнай дарогі да адзінокага, збудаванага на вяршыні самай высокай гары будынка прытулку, дзе бавіў
…Ён і сам любіў адпачываць у гэтым доме, на гэтай тэрасе… каб пацешыць сябе таемнай радасцю, пасмакаваць перавагу свайго стану: ён — не адзін з іх…»
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары