Меркаванні77

Пра людзей і каўбасьнікаў

Вы стаіце насупраць нас, сытыя, задаволеныя жыцьцём, і з вашай маўклівай згоды, а ў каго і з крыклівага радаснага патураньня лукашысты забіваюць Беларусь. Вашу Радзіму, нешаноўныя каўбасьнікі.

– Здароў! – працягнуў Сярога мне пульхную далонь. – Ну ты ўчора й выдумаў – каўбасьнік. Гэта ж выдумаць трэба – каўбасьнік! – паўтарыў ён яшчэ раз. – Жонцы расказаў, дык Танька правільна сказала: «Мы – каўбасьнікі? А гэты, што, каўбасы ня есьць?»

– Ем. Сярожка, ем, і смакуе яна мне, але не жыву дзеля яе. Бывай, – ляпнуўшы суразмоўцу па плячы, я прайшоў праз прахадную...

– Ці аддасі жыцьцё за пахана? – наўпрост правакацыйна пытаю знаёмага хлопца «старлея». Той, разумеючы, аб кім пытаньне, праз тры сэкунды паўзы дае кароткі станоўчы адказ. «Так». Затым на мяне высыпаецца эмацыйнае сьмецьце штампаў і клішэ, якое штодзень складуецца ў галовах электарату праз ЧСМІ («чэсныя сродкі масавай інфармацыі»).

– І ўсё ж ты, Лёха, – не лукашыст, як тут не падстаўляй пад кулі снайпэра свае грудзі, ты, хлопча, – звычайны каўбасьнік.

Зыркаючы злосна вачыма, пэрспэктыўны афіцэр нацягвае струну спрэчкі:

– Я за Бацьку. Я за Беларусь, а вось Вы (зьвятацца на «ты» не пазваляе розьніца ва ўзросьце), Вы, відаць, за амэрыкосаў.

– Лёха. Састынь, паслухай. Я ж ведаю цябе ня першы год. Ты нармалёвы хлопец, граматны афіцэр, але ж – каўбасьнік. І не віна твая ў гэтым, а бяда. І супраць ты таму, што як сын вайскоўца ў школе мовы не вучыў, а з жывой гутаркі толькі трасянку і чуў. Таму і стаўленьне такое, абыякавае. Вас, каўбасьнікаў, шмат, вас большасьць. Сярод вас процьма някепскіх пацаноў і дзяўчат, мужыкоў і кабет, процьма ёлупаў і чмардосаў, разумных і друных, акадэмікаў і невукаў, генэралаў і пацыфістаў, але яднае вас, такіх розных, – каўбаса.

І ня толькі вараная, смажаная і пханая пальцам. Пад «каўбасой» маюцца на ўвазе цалкам нармалёвыя рэчы: паўнюткая прадуктамі лядоўня, ня вельмі патрыманая іншамарка, асобная ад цешчы ці сьвёкраў кватэра, добрая вопратка, стабільны заробак, а для вялікай колькасьці чалавечкаў – пляшка «Крыжачку» на дзень...

І, выбачайце, накласьці Вам усім вялікую кучу на тое, што ў краіне бесьперапынна зачыняюцца садкі і школы зь беларускай мовай, што ліквідаваны адзіны беларускамоўны ліцэй, што зьдзекуюцца зь беларускіх пісьменьнікаў, што мова выціскаецца з вышэйшых навучальных установаў, а з парлямэнту і ўладных структур выкрэсьлена наагул, што на тэлебачаньні скора зь беларускага застанецца толькі прагноз надвор’я, што забаронена падпіска на першую беларускую газэту «Наша Ніва» якраз напярэдані яе стогадовага юбілею, што ў краіне адбываюцца палітычныя забойствы, што суды парушаюць законы, што за нацыянальны сьцяг, узьняты над галавой, можна атрымаць ня толькі гумавым дручком па нырках, але і трапіць за краты, што краіна наша можа зьнікнуць як сувэрэнная ў адбымках Расеі і што разам з краінай зьнікне і нацыя...

І накласьці Вам на ўсё гэта. Абы «каўбаса» была. Зараз Вы стаіце насупраць нас, сытыя, задаволеныя жыцьцём, і з вашай маўклівай згоды, а ў каго і з крыклівага радаснага патураньня лукашысты забіваюць Беларусь. Вашу «между протчим» Радзіму, нешаноўныя каўбасьнікі.

Не, жыцьцё будзе працягвацца. І гарады з тымі ж назвамі і гістарычнымі муляжамі будуць разбудоўвацца, і вёска, як усё апошняе стагодзьдзе, выскалузвацца і неяк жыць. І аб’явы ў вагонах менскага мэтро, магчыма, як нейкі гістарычны брэнд, застануцца на мове, і дзе-нідзе на крамах убачыш літару «і» ці «ў». І ансамбль «Харошкі» ці «Бяседа» паедзе ў сваё чарговае турнэ па Эўропе. Усё гэта хутчэй за ўсё застанецца. Ня будзе толькі аднаго – Беларусі.

Вось такія справы, Лёха.

На жаль, размова наша не была даведзена да канца. Па нейкім часе трапіў Лёха ў нябачныя шэрагі спадкаемцаў НКУС. А адказ на яго пытаньне: «А хто ж вы тады, ці многа вас такіх «цудзікаў»?» – вакол нас. Трэба толькі азірнуцца па бакох, угледзецца ды ўслухацца. Нас, хто за свабоду, за веру ў Бога, за мову і гісторыю, за культуру і праўду, завуць проста – людзі. Гэта можна сказаць навуковы тэрмін. Так яшчэ ў ХІ стагодзьдзі на нашых землях называлі вольных. Мы – людзі. Так, каўбасьнікі ў гэтай краіне будуць заўсёды. Але кіраваць, рухаць краіну наперад, дзеля свабоды павінны людзі. Так павінна быць і так будзе.

Такі табе, Лёха, мой адказ.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць22

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

Курыца стала самым спажываным мясам на планеце1

Абараняць Славянск і Краматорск даручана легендарным генералам Білецкаму і Пракапенку. Які план Украіны?3

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю19

Apple ў верасні збіраецца прэзентаваць першы складны айфон

Каля тысячы турыстаў загінулі ці зніклі без вестак у Непале і Кітаі пасля катастрафічных паводак2

«Не магу вызваліць палітзняволеных, але магу палепшыць жыццё аднаго чалавека». Беларуска расказала, як стала прыёмнай маці

Пенсіянерка распавяла, як пад відам супрацоўнікаў райвыканкама яе ледзь не аблапошылі махляры5

Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico24

Сель у Непале і Тыбеце: каля 1500 чалавек загінулі ці зніклі. Большасць з іх — турысты, сярод іх 53 украінцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць22

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць