У Мінскім раёне на аўтадарозе Р-28 «Мінск — Маладзечна — Нарач» адбылося цяжкое ДТЗ, у якім загінуў кіроўца легкавога аўтамабіля. Аварыя здарылася каля 12:55 у пятніцу на 15-м кіламетры дарогі, недалёка ад пасёлка Ратамка.

Фота: УДАІ УУС Мінаблвыканкама
Па папярэдняй інфармацыі, 48-гадовы мужчына, які кіраваў аўтамабілем Mercedes, рухаючыся ў крайняй левай паласе, сутыкнуўся з грузавіком МАЗ дарожнай службы.
Кіроўцу Mercedes супрацоўнікі МНС дэблакавалі з машыны і перадалі медыкам хуткай дапамогі, аднак ад атрыманых цяжкіх траўмаў ён памёр у бальніцы.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары