Свет22

Туск: Беспілотнікі ў паветранай прасторы Польшчы былі расійскімі

Прэм'ер Польшчы пракаментаваў залёт беспілотнікаў на тэрыторыю краіны ў выніку абстрэлу Расіяй Украіны.

Фота: Henry Nicholls, Pool Photo via AP

«Мінулай ноччу паветраная прастора Польшчы была парушаная велізарнай колькасцю расійскіх дронаў. Тыя дроны, якія ўяўлялі прамую пагрозу, былі збіты. Я знаходжуся ў пастаянным кантакце з генеральным сакратаром НАТА і нашымі саюзнікамі», — заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сацсетцы X.

У паветранай прасторы Польшчы аказаліся па меншай меры восем расійскіх беспілотнікаў, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Масква заўсёды выпрабоўвае мяжу магчымага, і калі не сустракае моцнай рэакцыі, застаецца на новым узроўні эскалацыі», — заявіў ён. Зяленскі назваў гэта «надзвычай небяспечным прэцэдэнтам для Еўропы».

А 9-й раніцы сёння ў Варшаве была сабраная рада бяспекі ў сувязі з начной сітуацыяй.

Каментары2

  • Важна
    10.09.2025
    Калі палякі павядуцца на расейскую стратэгію: уцягнуць Польшчу ў польска-беларускую вайну на тэрыторыі Польшчы і Беларусі, то Пуцін будзе радасна паціраць ручкі.
    Важна разумець, што гэта расейска-польская вайна. І біць па агрэсару - Расеі.
    Можна гібрыдным спосабам: даваць больш магутнай зброі, тэхнікі, вайскоўцаў Украіне і з украінскай тэрыторыі актыўней біць па аб'ектах на тэрыторыі Расеі. Робячы выгляд, што Польшча не прымае ўдзел. Ваенная хітрасць.
  • Барадзед
    10.09.2025
    Российские все таки. Я так и знал!

Цяпер чытаюць

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць