Грамадства44

«Нейкае напружанне ў паветры пачало навісаць». Як дырэктар адной беларускай кампаніі агітаваў удзельнічаць у вайне

ТАА «Сайнс Салюшнс» займаецца распрацоўкай і вытворчасцю праграмна-апаратных комплексаў рознага ўзроўню складанасці. Паводле інфармацыі на сайце кампаніі, яе офісы і вытворчыя магутнасці размешчаныя ў Расіі і Беларусі. Адзін з былых супрацоўнікаў кампаніі, які працаваў мантажнікам, расказаў выданню BGmedia, як пасля пачатку поўнамаштабнай вайны змянілася абстаноўка на працы і чаму дырэктар кампаніі заклікаў супрацоўнікаў удзельнічаць у вайне.

дырэктар, кампанія, перамовы
Яраслаў Грабяншчыкоў (з правага боку) на форуме «Мінск і Уфа: пабрацімства — новы драйвер развіцця» пасля перамоў з уфімскімі прадпрыемствамі. Крыніца фота: scs.by

Як змянілася абстаноўка на працы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны

Наш офіс амаль цалкам быў апазіцыйны. Было дакладна вядома толькі пра двух калег з прарасійскімі поглядамі, і мы з іншымі заўсёды з іх пакеплівалі. Але гэта было па-добраму. Ніводзін з бакоў не пераходзіў да абразаў: усе даволі сталыя людзі, гутарылі на узроўні фактаў, але кожны круціў іх пад сябе.

І вось нейкае напружанне ў паветры пачало навісаць. У офісе з’явіліся буклеты ды ўлёткі з прапановамі стаць расійскім наёмнікам. Я бачыў, як наш дырэктар, Яраслаў Грабеншчыкоў, пачаў іх падсоўваць на бачныя месцы…

Мяне так гэта раззлавала, што ў момант, калі нікога не было, я іх выкідаў у сметніцу. І каб нікога не спакусіла іх адтуль дастаць, прысыпаў усё макухай.

Праз дзесяць хвілін пасля інцыдэнту я пачуў, як дырэктар нервова пытаецца ва ўладальніка кампаніі, хто гэта зрабіў. А той толькі ўсміхаўся і казаў: «А чаго ж ты чакаў?».

Праз нейкі час на ўваходзе да аддзела продажаў павесілі вялікую лістоўку з расейскімі вайскоўцамі. Гэта нікому не спадабалася з супрацоўнікаў, але ніхто не асмеліўся гэтаму перашкодзіць.

Пра праслухоўванне мантажнікаў на працы

Яшчэ да вайны кіраўніцтва часам праводзіла палітінфармацыю на працы і папярэджвала, каб мы трымалі язык за зубамі, бо «за намі сочаць».

Усе, хто займаецца мантажом і стварэннем электронных чэргаў у розных банках Беларусі, ведаюць, што банкі праслухоўваюцца. Падчас мантажу мне даводзілася адчыняць столевую прастору. Там былі схаваныя мікрафоны. Гэта было прафесійнае абсталяванне, адмыслова закупленае для праслухоўвання.

Зразумеў я гэта і пазней, калі ўжо працаваў у адным з невялічкіх гарадоў: варта было нешта сказаць пра новы прэзідэнцкі дэкрэт, як сеткавы адміністратар адразу падышоў з заўвагай і папрасіў сачыць за словамі.

Яшчэ перад тым, каб ездзіць працаваць у банкі, разам з іншымі я праходзіў праверку ў МУС. Там патрабавалі падпісаць дамову аб неразгалошванні дзяржаўнай таямніцы. Але што менавіта адносіцца да дзяржаўнай таямніцы, мне так і не ўдалося даведацца. Нават юрыст, да якога я звяртаўся з гэтым пытаннем, толькі паціскаў плячыма. У выніку давялося паставіць подпіс пад паперай, сэнсу якой так і не зразумеў.

Пра дырэктара кампаніі

Я не ведаю, хто з кіраўнікоў кампаніі вырашыў узяць Яраслава на пасаду дырэктара, але здагадваюся, навошта гэта зрабілі. У кампаніі быў патрэбен хтосьці, хто мае сувязі з сілавікамі, каб рабіць продажы ў дзяржаўныя кампаніі.

Агулам Science Solutions нельга назваць прадзяржаўнай. Людзі ў ёй збольшага былі апазіцыйнымі і галасавалі за Ціханоўскую. Партрэта Лукашэнкі ў кампаніі амаль нідзе не вісела. Ён быў толькі ў перагаворным пакоі. Але ў кабінеце Яраслава вісеў партрэт сілавіка ў крапавым берэце (не ўзгадаю, каго менавіта, але магчыма Мікалая Карпянкова), што мяне тады моцна здзіўляла.

Самае дзіўнае, што ў вочы ён казаў адно, а на справе рабіў зусім іншае (як з лістоўкамі). Па ягоных словах, вайну ён не падтрымліваў. Але свае дзеянні апраўдваў тым, што да яго прыходзяць «паважаныя людзі», і яны павінны бачыць пэўную актыўнасць. Па яго логіцы, гэта быў спосаб прасоўвання бізнэсу. Склалася ўражанне, што яго асноўны прынцып — «і вашым, і нашым». Праваенныя буклеты Яраслаў распаўсюджваў хутчэй дзеля «справаздачы», але пры гэтым яшчэ і шчыра ганарыўся гэтым.

дырэктар, кампанія, сайнс, солюшнс
Яраслаў Грабеншчыкоў (злева) на мерапрыемстве «Мінск і Уфа: пабрацімства — новы драйвер развіцця». Фота: scs.by

Каментары4

  • Ёсік
    11.09.2025
    Сам жа ўжо схадзіў на вайну? Грабеншчыкоў - расейскае прозьвішча, галава-два-вухі.
  • !!!
    11.09.2025
    дохтур, ещё возможен принцип - деньги не пахнут
  • Глеб Гайдаш
    11.09.2025
    Я ведаю аўтарку артыкула!!!

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»8

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць