Грамадства44

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі

Учора ў Вільні як герояў сустракалі былых закладнікаў рэжыму Лукашэнкі. Паглядзелі, якімі фота і відэа дзеляцца вядомыя беларусы.

Павел Вінаградаў. Фота з фэйсбука Алёны Дубовік

Франак Вячорка апублікаваў у сваім фэйсбуку фота з Ігарам Лосікам і падпісаў: «Наш герой вярнуўся!». У каментарах Ігару людзі масава зычаць шчасця.

 

Беларуская журналістка Алёна Дубовік, якая цяпер працуе шэф-рэдактаркай на «Ходорковский LIVE», падзялілася здымкам Паўла Вінаградава.

«Травіць мне турэмныя байкі. Перадае, што хутка ўстановім цялегу і можаце пісаць яму. Мабілу раздабылі, сімку мае. Настрой ок. Перад вызваленнем мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы», — напісала яна.

Былы палітвязень Віктар Пархімчык у каментарах пажартаваў, што цяпер, імаверна, нехта з сілавікоў ганяе ў трусах Паўла. «Ганяе» — гэта на турэмным слэнгу значыць «мастурбуе».

 

Праваабаронца Леанід Судаленка выклаў фота з Ларысай Шчыраковай: «Сустрэча амаль праз пяць гадоў! Нам ёсць аб чым гаманіць! З вызваленнем і дай бог табе моцы як мага хутчэй сябе знайсці! А мы табе будзем у гэтым дапамагаць».

Адзін з найбольш папулярных каментароў такі: «Ваш выхад на волю — як прамень сонца пасля доўгай і змрочнай ночы.

Вас спрабавалі пазбавіць дому, сустрэч з роднымі, таго, што для чалавека — самае дарагое. Але яны не змаглі адабраць галоўнага — Вашай моцы, Вашай веры і Вашай праўды. Нават калі дзверы роднай хаты зачыненыя, калі родныя абдымкі засталіся за мяжою, — ведайце: побач з Вамі шмат сэрцаў, што б’юцца ў такт з Вашым. Мы бачым у Вас сімвал стойкасці і годнасці, і таму цяпер кожны з нас — гэта крыху Ваша сям’я, крыху Ваш дом. Вы не адна. Ваша мужнасць збірае вакол сябе людзей, здольных на спачуванне, падтрымку і любоў. І тут, у бяспецы, ёсць прастора, дзе Вы зможаце дыхаць вольна, дзе Вас сустрэнуць з адкрытымі абдымкамі і дзе Вашае слова будзе пачутае. Хай гэтая новая дарога прынясе спакой і моц, хай светлых людзей на ёй будзе больш, чым ценяў мінулага. Мы разам з Вамі — у думках, у сэрцы, у дзеяннях».

Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык апублікавала здымак з вызваленымі журналістамі: «Наш шчаслівы дзень! Белсатаўцы выйшлі з-за кратаў. Думкамі з Кацяй Андрэевай», — напісала яна.

 

Але ж былі і тыя, хто ўчора так і не пабачыў сярод вызваленых сваіх блізкіх.

Палітык Анатоль Лябедзька ўчора ездзіў на мяжу і сярод першых сустракаў вызваленых закладнікаў рэжыму Лукашэнкі.

 

Анатоль так і не пабачыў учора свайго сына Арцёма. Палітык апублікаваў яго фота з унучкай на руках: «Дзень, які рве цябе на кавалкі. Мой розум дакладна ведаў, што Арцёма няма сярод вызваленых. Але сэрца і пульс усё роўна біліся надзеяй чакання цуду…»

 

Вольга Такарчук, якая сама была палітзняволенай, пакінула допіс, ад якога сэрца рвецца на кавалкі:

«Чакаючы сёння спісы вызваленых людзей, я расплакалася. Гэта нагадала мне 2020 год, калі мы пад Акрэсціна ці дома маніторылі спісы затрыманых на маршах. Гэта страшна. Кожны спадзяецца… Тады спадзяваліся, што не ў спісах, зараз, што ў спісе. Тады мая мама шукала мяне ў спісах, сёння я з заміраннем сэрца шукала яе. Як жа ўсё змянілася… І зараз я падзяляю боль тых, хто не ўбачыў запаветныя імёны і прозвішчы сваіх блізкіх у спісах вызваленых. Гэта сапраўды балюча! Але тое, што адбываецца зараз, дае нам надзею, што вельмі хутка імёны ўсіх нашых палітвязняў будуць у гэтых запаветных спісах. Не адчайваемся, чакаем, верым і рыхтуемся да сустрэчы. Мне таксама балюча. Але боль не замяняе надзеі! Яны ідуць паралельна».

Каментары4

  • Игорь
    12.09.2025
    Гонять — это значит не мастурбировать, а пользоваться чьей-то вещью. Дать другу погонять свои джинсы — значит дать поносить. Дать погонять айфон — дать попользоваться айфоном. Не надо приписывать порядочным людям свои пошлые мысли, которых они не имели ввиду. Ужас.
  • 25
    12.09.2025
    Игорь, дзе вы там прыстойных людзей убачылі? Гэта выблядкі лукашызму. Я гляджу на твары гэтых людзей і другія суткі рэву. Адна нецэнзурная лексіка.
  • Воцат
    13.09.2025
    Игорь, вам видно 12 лет и вы пользуетесь мододежным слэнгом.
    Всё верно он сказал. Гонять лысого или трухать - мастурбировать.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць