Улада22

Закрылі апошнюю рэгіянальную беларускамоўную радыёперадачу

У Баранавічах на мясцовым радыё перастала выходзіць адзіная на ўсю рэспубліку рэгіянальная беларускамоўная радыёперадача «Люблю наш край».

У Баранавічах на мясцовым радыё перастала выходзіць адзіная на ўсю рэспубліку рэгіянальная беларускамоўная радыёперадача «Люблю наш край».

Па вяртанні з летніх вакацый яе стваральнікі і вядучыя даведаліся, што цяпер за выхад перадачы ў эфір трэба плаціць. Прычым не толькі за тыя 30 хвілін, якія патрэбныя на эфір, але і за час, які траціцца на запіс. У месяц гэта выходзіць больш за 130 тысяч рублёў.

Перадача «Люблю наш край», якую стварала Баранавіцкая філія Таварыства беларускай мовы, выходзіла ў эфір на працягу 10 гадоў. Там гучала беларуская мова, гасцямі былі літаратары, мастакі, знакамітасці з беларускай сталіцы. Вялі перадачу Алесь Горбач, Наталля Урублеўская, Людміла Малашчанка. Здавалася б, каму заміналі беларускія песні, беларускае слова? Тым не менш, «Белтэлекам» прыняў рашэнне, паводле якога за выхад у эфір трэба плаціць. Хаця ў тым, пра што распавядалі рэдактары і вядучыя, не было ні кропелькі рэкламы.

«Гэта гвалт над нашай мовай і нашай спадчынай, – гаворыць старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца. – Людзі пасля выхаду перадачы ў эфір тэлефанавалі нам і дзякавалі. Шмат хто са слухачоў прапаноўваў свае сюжэты і тэмы. І вось перадачу па-сутнасці закрылі. Менавіта таму, што беларуская мова і беларуская культура зараз зусім не ў пашане не толькі на ўзроўні кіраўніцтва краіны, але і ў мясцовых вертыкальшчыкаў».

Алесь Літоўчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Баранавічы

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай13

«Дагэтуль трохі ў шоку». Француз, якога беларусы ўратавалі ад банкруцтва, расказаў пра таямніцы сваёй кавярні9

Візажыстка з Гомеля ў гонар 9 мая запісала святочны ролік — максімальна вульгарна расфарбавала 13‑гадовую дачку50

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна2

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ14

Матэрыялы сайта Kamunikat.org, які пацярпеў ад хакерскай атакі, аднавілі3

У беларускім чэмпіянаце футбаліст забіў гол з вуглавога «сухім лістом» ВІДЭА6

Беларускія хакеры атакавалі сетку польскіх медыцынскіх лабараторый3

Шакіра прадставіла афіцыйную песню мундыялю-2026

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць