Свет11

Сустрэча Рубіа і Лаўрова пакуль адкладзеная

Сустрэча дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа і міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова адкладзеная, прынамсі пакуль што, паведамляе CNN са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Сяргей Лаўроў. Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP

Адна з крыніц таксама паведаміў, што пасля тэлефоннай размовы Рубіа з Лаўровым афіцыйныя асобы лічаць, што пазіцыя РФ недастаткова прасунулася далей свайго максімалісцкага курсу (што датычыцца пытання Украіны).

Таксама крыніцы паведамілі, што Рубіа наўрад ці будзе рэкамендаваць правядзенне сустрэчы Пуціна і Трампа на наступным тыдні.

У той жа час, паводле слоў крыніцы, дзяржсакратар ЗША і кіраўнік МЗС РФ могуць ізноў пагаварыць на гэтым тыдні.

Тым часам Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія гатовая да супрацоўніцтва з краінамі Захаду і Еўропы толькі пры ўзаемным жаданні, паведамляе крамлёўскі тэлеграм-канал «Пул №3».

«Нам кажуць, што мы адгароджваемся. Гэта не так. Калі б усё было сумленна, то і спорт, і мастацтва былі б па-за палітыкай. Але ж там забараняюць гастролі нашых вялікіх музыкантаў, оперных выканаўцаў толькі таму, што яны з Расійскай Федэрацыі. Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло», — сказаў міністр.

Лаўроў заявіў таксама, што Расія не пакінула сваіх суайчыннікаў ва Украіне «на волю лёсаў, што вызначаюцца Захадам, мы яшчэ і зразумелі цану ўсяго таго, што Захад нам «прапаноўваў», і наколькі «надзейным» партнёрам ён з’яўляецца».

«Мы з адкрытымі абдымкамі гатовы супрацоўнічаць з усімі, хто будзе рабіць гэта на аснове раўнапраўя, узаемнай павагі, а не шляхам дыктату. А калі нам кажуць, маўляў, «так і быць, сюды мы вас запрашаем», «тут можаце сцяг падняць, а тут ніякага гімна не будзе», то гэта зневажальна. Але я ўсё роўна разумею спартоўцаў, якія едуць і перамагаюць. Яны годна сябе паводзяць. Гэта не іх віна», — дадаў ён.

Каментары1

  • Kier Madsson
    21.10.2025
    Ня верце масковіі , праклятай ардзе

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай52

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год4

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць