Вайна33

У Харкаве расіяне трапілі ў прыватны дзіцячы садок

У Харкаве расійская армія трапіла ў прыватны дзіцячы садок, ёсць параненыя і загінулы. Тры выбухі прагучалі ў горадзе 22 кастрычніка, першы чулі а 10:52. Да гэтага Паветраныя сілы папярэджвалі пра тое, што ў кірунку Харкава ляцяць ударныя беспілотнікі, піша «Суспільне».

Усіх дзяцей з дзіцячага садка эвакуявалі, паведаміў гарадскі кіраўнік Ігар Церахаў.

У Харкаве ў выніку расійскай атакі двое мужчын і чацвёра жанчын атрымалі выбуховыя траўмы і ўдары, паведаміў кіраўнік АВА Алег Сінягубаў. 

Пазней стала вядома, што 40‑гадовы мужчына загінуў. Агулам колькасць параненых — дзевяць чалавек.

Дзяцей з прыватнага садка, у які трапіў дрон, эвакуявалі, расказаў гарадскі кіраўнік Ігар Церахаў. Паводле яго слоў, ва ўстанове знішчаны другі паверх, пажар і выратавальная аперацыя працягваюцца.

Церахаў адзначыў, што сярод параненых — камунальнікі, якія працавалі побач. Адзін чалавек загінуў.

Сёння ўпершыню для ўдару па Харкаве Расія магла выкарыстаць «шахед» з рэактыўным рухавіком, паведаміў кіраўнік аблпракуратуры Аміл Амараў. Паводле яго слоў, дзяцей своечасова перавялі ва ўкрыццё.

Па словах гарадскога кіраўніка Ігара Церахава, у дзіцячы садок было прамое траплянне. У гэты час ва ўстанове знаходзіліся 48 дзяцей і выхавальнікаў. Пашкоджанні атрымалі шэсць жылых дамоў побач. Загінулы — работнік камунальнай установы, ён знаходзіўся каля будынка: камунальнікі вывозілі смецце і апалае лісце.

На атаку на дзіцячы садок адрэагаваў і Уладзімір Зяленскі.

«Удар расійскага беспілотніка па дзіцячым садку ў Харкаве — пасля ночы масіраванай атакі. На жаль, вядома пра аднаго загінулага. Мае спачуванні родным. Па стане на цяпер сем чалавек пацярпелі. Ім аказваецца медыцынская дапамога. Усе дзеці эвакуяваны і знаходзяцца ва ўкрыццях. Паводле папярэдняй інфармацыі, у многіх вострая рэакцыя на стрэс», — напісаў Зяленскі.

Няма і не можа быць ніякага апраўдання ўдару дронам па дзіцячым садку. Відавочна, што Расія становіцца больш нахабнай. Гэтыя ўдары — гэта плявок Расіі ў твар кожнаму, хто настойвае на мірным вырашэнні.

Каментары3

  • не такі, як ёсць
    22.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Шарий
    22.10.2025
    А я предупреждал, что россиянам нужно тщательно проверять украинские сливы. Обязательно что-то прилетит в детсад или роддом.
  • Ёсік
    22.10.2025
    Рэдакцыя, калі ласка, пішыце назву артыкула дакладней - ....расіяне трапілі ў прыватны дзіцячы садок. Чытаеш, і не разумееш, яны йшлі ды зайшлі ў садок, ці ўсё ж ракетай пацэлілі.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць