Свет8787

«Абарончы джыхад захоплівае Татарстан». Некалі ліберальная журналістка Латыніна паразважала, якой была б Расія без Пуціна

Юлія Латыніна раней падтрымлівала Украіну ў вайне з Расіяй, але з нядаўняга часу трапіла пад санкцыі Кіева за сваю прарасійскую пазіцыю і выказванне «Украіна ў яе цяперашнім выглядзе (…) стварае стратэгічную небяспеку для Расіі». Цяпер яна паразважала на сваёй старонцы ў Х аб тым, што было б, калі б Пуцін не быў пры ўладзе ў Расіі. Прыводзім яе пост цалкам.

Юлія Латыніна. Фота: Анатоль Струнін / ТАСС

«Вось я падумала: нам кажуць, што калі б не Пуцін, то Расія б ужо даўно была ў Еўропе, і ўсё было б як у 90-х, толькі лепш.

Вось я і падумала: а як яно б было?

А тут і ўяўляць не трэба. Досыць паглядзець на суседнюю Украіну. І экстрапаліраваць, з улікам расійскай спецыфікі, некаторыя тэндэнцыі. Дэмакратыя: так. Больш-менш свабодныя выбары, калі фальсіфікацыі — то толькі на мясцовым узроўні.

Свабодная прэса: так. Свабодны выезд, рахункі ў замежных банках, ніякіх праблем: так.

Акрамя гэтага: татальны, абсалютны развал дзяржавы. ФСБ, МУС, ФСА, пракуратура, ператвораныя ў прыватныя герцагствы, якія крышуюць бізнэс, варагуюць адно з адным і вядуць самастойную палітыку аж да знешняй. Суды, у якіх можна вырашыць усё за грошы.

Улада бандытаў у гіганцкіх маштабах. Бізнэс, які вымушаны альбо ператварыцца ў алігархаў — гэта значыць адгадаваць вялізны адміністрацыйны складнік, які перакідвае бандытаў, альбо яго адрэйдзяць на кожным павароце, альбо яго проста адстраляюць бандыты.

Падаткі ніхто не плаціць. Бізнэс жыве ў рэжыме збіральніцтва і палявання. Зарабіў — і валі з гэтай краіны.

Чачня незалежная. У ёй — ісламскі халіфат. Заходнія партнёры сказалі, што яны, канечне, не будуць бамбіць Маскву, як Белград, але вось калі б Масква знайшла агульную мову з змагарамі за свабоду і заключыла мір, гэта было б правільна зразумета. Таму Чачня незалежная, і ісламскі халіфат вядзе абарончы джыхад за вызваленне ўсяго Паўночнага Каўказа. Ліберальная прэса піша пра жах акупацыі і настойвае, каб расійскія каланізатары павініліся і сышлі з Дагестана, Карачаева-Чаркесіі і Кабарды.

Яны сыходзяць, і тут пачынаецца джыхад за вызваленне Краснадарскага і Стаўрапольскага краю ад улады няверных. Ліберальная прэса піша пра жах чаркескага генацыду. У Краснадары і Стаўраполлі, і Маскве выбухаюць смяротнікі. Заходнія партнёры паведамляюць, што яны, канечне, не могуць ціснуць на Маскву, але яны б паставіліся з разуменнем, калі б расійскія ўлады саступілі гэтыя рэгіёны змагарам за свабоду.

У Дагестане ў парламенце даўно перамагла большасць джыхадзістаў, і яны прагаласавалі за выхад са складу РФ. Па шчаслівай выпадковасці, гэтыя ўмераныя мусульманскія актывісты атрымалі каля 40 млн. дал. грантаў ад NED і USAID. Крывавыя каланізатары паспрабавалі было апратэставаць вынікі выбараў, але былі змецены раптоўна ўспыхнуўшым майданам. Ліберальныя СМІ, усе, як адзін, напісалі: «Рукі прэч ад дэмакратычнага выбару Дагестана».

Украіна — даўно ў НАТА, і дэрусіфікацыя Паўднёвага Усходу завершана. Людзі, якія не гавораць па-ўкраінску, пазбаўлены права голасу. У ліберальных СМІ пішуць пра галадамор, як мэтанакіраванае знішчэнне ўкраінцаў, і асуджаюць расійскае перапісванне гісторыі, згодна з якім спрадвечна ўкраінскі горад Адэсу заснавала Кацярына.

У Калмыкіі развіваецца магутны рух за незалежнасць. Яго актывісты атрымалі ад абаронцаў дэмакратыі з USAID 50 млн. дал. Такі ж рух у Інгерманландыі. Актывісты Інгерманландыі абяцаюць, што як толькі Інгерманландыя выйдзе са складу паміраючай Расіі, у ёй будуць еўрапейскія пенсіі, еўрапейскія пашпарты і еўрапейскі ўзровень дабрабыту. Такія ж рухі развіваюцца ў Мардовіі і Удмурціі.

Абарончы джыхад захоплівае Татарстан. На вуліцах усё больш жанчын у нікабах. З'яўляцца без нікаба небяспечна — могуць парэзаць. Актывісткі фемінісцкіх маскоўскіх арганізацый, якія фінансуюцца USAID, праводзяць магутную кампанію на тэму «рукі прэч ад нікаба; нікаб — гэта свабодны выбар». На выбарах у парламент Татарстана ісламісты з трэскам пралятаюць, не набраўшы і двух працэнтаў галасоў, але актывісты аб'яўляюць выбары падробленымі.

Па вуліцах Казані нясецца шматтысячны натоўп моладзі, які змятае ўсё на сваім шляху. NYT піша пра свабодны выбар народа Татарстана. Расійскія НКА і незалежная ліберальная прэса сурова асуджаюць умяшанне ўлад у выбары і вітаюць татарскі Майдан. «Не смейце працівіцца выбару народа» — сцвярджаюць яны.

Мігрантам у Расіі даюць усе тыя ж правы, што грамадзянам, і плацяць дапамогі. У Маскве будуюць 2000‑ную мячэць.

Сама Масква ператвараецца ў горад чацвёртага свету. У ёй заторы, як у Каіры. Любы квадратны сантыметр у цэнтры забудаваны. Вада, з-за разваленых камунальных сетак і шчыльнасці забудовы, не падымаецца вышэй за 4‑ы паверх, напружанне ў сетцы замест 220 — 180 вольт.

На цалкам свабодных выбарах мэра Масквы балатуецца Захран Мамданаеў. Ён абяцае ўсім масквічам бясплатнае сацыяльнае жыллё, бясплатны транспарт і тры тысячы мячэцяў. Ён перамагае на выбарах.

Рэшткі прафесараў, вучоных, і проста разумных людзей, якія яшчэ не з'ехалі з Масквы, бягуць у Санкт-Пецярбург, які становіцца галоўным горадам свабоднай Інгерманландыі.

Але так, поўная дэмакратыя. Поўная свабода прэсы. І абсалютны трыумф людзей добрай волі.

Я, канечне, згушчаю фарбы. Але…»

Каментары87

  • час імперый (асабіста вашых Мангольскіх ) ДАЎНО ПРАЙШОЎ
    24.10.2025
    "NYT піша пра свабодны выбар народа Татарстана."

    1) Не Татарстан а Волжская Булгарыя (якая на 500 год сівей за твой Маскоўскі улус) 2) Справы Волжскай Булгарыі - Справы Волжскіх Булгар а не твае , у цябе ёсць твая Краіна - Маскоўскі улус у межах 14с. пра яго і клапаціся, а час імперый (асабіста вашых Мангольскіх ) ДАЎНО ПРАЙШОЎ, таму ваш улус без шансаў ў 2015 . Таму Латыніна, Дэколанізацыя тваёй маскоўскай 🇷🇺 імпэрыі — адзіны шлях спыніць вашы маскоўскія заваёўніцкія генацыду - войны. І я маю на ўвазе не пуцінскі імпэрыялізм, а твой маскоўскі імпэрыялізм увогуле — ад Навальнага, Пушкіна і Салжаніцына да Дугіна і Бродзкага.
  • імя
    24.10.2025
    да сумеснага " молебдна" з пу на Валдаі засталося зусім трошкі. Хустку надзець.
  • 3 нашымі ўсходнімі ваяводствамі , з японскім выспамі, з Фінскай Карэліей , Кітайскай Маньчжурыяй ?
    24.10.2025
    "то Расія (імерыя) б ужо даўно была ў Еўропе",
    -NN
    шо як так з скрадзенай ў нас Усходняй Прусяй +3 нашымі 3:mia ўсходнімі ваяводствамі , з 4 японскім выспамі, з Фінскай Карэліей , Чэчнёй , Кітайскай Маньчжурыяй , Тывой і г.д.? Жадаеш ў ЭЗ, пачынай з галоўнага, з Дэколанізацыя тваёй маскоўскай 🇷🇺 імпэрыі !

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць