Грамадства

Махляры прапануюць праз інтэрнэт набыць тэхніку, «канфіскаваную на мытні»

Дзяржаўны мытны камітэт звярнуў увагу на махлярскую схему, якая здзяйсняецца праз інтэрнэт ад імя гэтай структуры. Паводле яго паведамлення, у інстаграме з’явіўся чарговы падроблены акаўнт, праз які ашуканцы нібыта прадаюць бытавую і камп’ютарную тэхніку, «канфіскаваную на мытні».

Старонка пад назвай customs_belarus зроблена так, каб выглядаць як афіцыйны профіль мытных органаў. У рэкламе прапануюць смартфоны, халадзільнікі, пральныя машыны і іншую тэхніку па вельмі нізкіх цэнах. Пакупнікам прапануюць перайсці па спасылцы і зрабіць заказ з абавязковай перадаплатай.

Падобная схема махлярства зафіксавана і ў тэлеграме — у канале пад назвай «Склад», дзе шмат падпісчыкаў і публікуюцца нібыта рэальныя фота мытных складоў. «Прадаўцы» абяцаюць дастаўку «да дзвярэй», але патрабуюць аплаціць або ўсю суму, або палову цаны загадзя. Пасля атрымання грошай яны знікаюць і не выходзяць на сувязь.

Мытныя органы нагадваюць: яны толькі канфіскуюць тавары, незаконна завезеныя праз мяжу, але рашэнне пра іх канфіскацыю прымае суд. Рэалізоўваць такія тавары могуць толькі арганізацыі, зацверджаныя Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці пры Упраўленні справамі Лукашэнкі, а сама мытня да гэтага дачынення ўжо не мае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію2

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub15

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію2

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць