Грамадства88

«Гэта што за вірус?» Прыхільніцы Лукашэнкі не спадабаліся надпісы на дзіцячай пляцоўцы

Прыхільніца Лукашэнкі не задаволеная сітуацыяй на дзіцячай пляцоўцы ў раёне «Мінск-Свет». Па яе словах, там пастаянна працягваюць з’яўляцца надпісы з народнымі лозунгамі, такімі як «Верым, можам, пераможам», а таксама белыя палоскі на чырвоным пакрыцці, што ўтвараюць бел-чырвона-белы сцяг, заўважыла BGmedia.

пратэставыя надпісы на пляцоўцы
Надпісы на пляцоўцы ў раёне «Мінск-Свет». Скрыншот з відэа

Жанчына пад нікам lana.holl апублікавала ў тыктоку відэа, у якім паказала дзіцячую пляцоўку, дзе, паводле яе слоў, «людзі ўсё ніяк не супакояцца».

Пляцоўку рэгулярна размалёўваюць, і аўтарка не разумее, што рухае тымі, хто гэта робіць.

«Напэўна, гэта нейкі вірус іх моцна трымае, што ім нічога не дапамагае. Усё пераможам, верым… Я не магу. Іх напэўна неяк пакусалі? Вось гэтыя малюнкі тут з’яўляюцца кожны раз! Іх зачышчаюць, але яны нанова з’яўляюцца. Вось што людзям трэба? У каго мозг проста ўжо згніў… Вось гэта напэўна малююць падлеткі хутчэй за ўсё. Ім год па дзесяць, максімум дванаццаць. Размовы іх таксама можна паслухаць, там вушы ўжо скручваюцца», — адзначае аўтарка відэа.

Жанчына абураецца тым, што надпісы знікаюць толькі на кароткі час, бо людзі вяртаюцца і малююць іх наноў.

@lana.holl #беларусь #бчб #минск #город ♬ Oh No - Kreepa

У каментарах сустрэліся прыхільнікі Лукашэнкі, якія пагадзіліся з аўтаркай відэа. Некаторыя з іх адзначылі, што гэтыя надпісы вельмі страшныя, і за іх людзей трэба саджаць у турмы ці прыцягваць да грамадскіх работ.

Аднак сустрэліся і тыя каментатары, якія падтрымалі мастакоў.

  • «Дзеці вераць у лепшае. Мы ў дзяцінстве таксама малявалі сваю будучыню».
  • «Ха-ха! Мінчукі ведаюць, куды пераехала вёска!», — жартуюць людзі пра аўтарку відэа.
  • «Дзеці малююць крэйдай, так было заўсёды. Не бачу праблем. Беларускую мову практыкуюць».

Каментары8

  • .
    21.11.2025
    10-12 год. А вы ныеце "народзец", "рускі свет".

    Баюся толькі, каб праз камеры не адсачылі. (Так, так, 2025 г. карнікі слядзяць за дзіцячымі пляцоўкамі).
  • ::
    21.11.2025
    Скорее всего у нее вирус ватника.
  • Ку
    21.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

Скандал са спартсменкай, у якой падчас спаборніцтваў пачалася дыярэя — яна выйграла гонку, але пасля адмовілася ад перамогі14

Мужчыну з-пад Жлобіна, які жыў у Расіі, асудзілі за палітыку і інтым з непаўналетняй асобай2

Спікер МЗС Украіны — пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі і каліноўцаў у расійскім палоне1

Беларус выйграў у покерным турніры 761 тысячу даляраў2

Дзе бяспечней жыць — у Еўропе ці ЗША?10

Міліцыя выклала сваю версію, чаму хлопец, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска, правёў ноч у аддзяленні11

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць