Грамадства44

Сетка «Суседзі» прапанавала пакупнікам адмовіцца ад папяровых чэкаў

Папулярная сетка супермаркетаў «Суседзі» прапанавала сваім пакупнікам адмовіцца ад папяровых чэкаў на звычайных касах, каб зменшыць выкарыстанне паперы і падтрымаць экаініцыятыву, піша Telegraf.news.

Фота ілюстрацыйнае

Замест папяровых чэкаў усе куплі будуць фіксавацца ў мабільным дадатку або на сайце сеткі, дзе фарміруюцца электронныя чэкі. Іх можна паказаць пры патрэбе вяртання тавару — яны захоўваюцца ў раздзеле «Мае пакупкі» ці ў асабістым кабінеце.

Каб перайсці на электронныя чэкі, прапануюць зайсці ў дадатак «Суседзі» ў раздзел «Мой профіль» і ўключыць опцыю атрымання чэкаў толькі ў электронным выглядзе. Тое самае можна зрабіць і на сайце ў раздзеле «Дадатковыя магчымасці».

Адзначаецца, што такую магчымасць раней прапанавалі і ў «Еўраопце», але там яна дзейнічала толькі на касах самаабслугоўвання. У іншых сетках «электронны» чэк — гэта ўсё яшчэ раздрукаваная паперка з QR-кодам.

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    25.11.2025
    Классический московский схематоз не выдавать чеки, чтобы уходить от налогов. Отстали на лет 30. Правда даже в Москве не охренели настолько, чтобы так в наглую сделать воровство официальным.
  • %
    25.11.2025
    Няма паперы, фіны санкцыямі абклалі. А картон с папярова-целулозных камбінатаў якія перавыконваюць плян пяцігодкі за 3,5 гады, кепска пракручваецца ў касавых апаратах крамаў. Таму дзякуючы цяжкасьцям мы упэўнена крочым да самай лічбавай краіны з усіх лічбавых. Эстонія, што з тварам, як казаў тут Му-му (Ну-ну)
  • Алесь
    25.11.2025
    Максим Дизайнер, причина в другом. Теперь можно массово использовать схему "на ценнике одна цена, по факту - другая". Когда есть бумажный чек человек может сразу свериться и предъявить если его надули, а электронный мало кто вообще открывать будет потом, а даже если откроет, то за 1-2 рубля переплаты не пойдёт повторно в магазин разбираться. А теперь представим, что таких покупателей в день тысяча человек и это только в одном магазине. Есть над чем задуматься.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў з-за мяжы праз небяспечныя памылкі ў PHP3

У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя8

Статкевіч: Калі Беларусь возьме ўдзел у агрэсіі супраць NATO ці стане тылам для такіх дзеянняў, то ўдар NATO па Беларусі будзе непазбежным6

Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам6

Пад Магілёвам засталася зімаваць чарада буслоў2

Празрыстыя сукенкі, карункі і адкрытае цела. Ці сапраўды «Аземпік» мяняе моду?3

«Я пісаў маме, а яна ўжо была мёртвая» — гісторыі загінулых пасля ўдару па Новай Вадалазе на Харкаўшчыне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць