Музыка11

Аляксандр Кулінковіч: «Жоўці ўва мне паменела»

Лідэру гурта Neuro Dubel зрабілі апэрацыю на чэраўную паражніну.

Лідэру гурта Neuro Dubel зрабілі апэрацыю на чэраўную паражніну. «Сказалі, калі ня выдалю жаўцяк — ціпа кірдык будзе. Але не перажываў, у шпіталях я часты госьць. Цяпер абяцаю быць дабрэйшым, жоўці ўва мне паменела».

У больніцу музыкант паклаўся адразу па вяртаньні з канцэрту гурта ў віцебскім амфітэатры, дзе Neuro Dubel выступаў у вялікім зборным канцэрце разам зь «Ляпісам Трубяцкім», J:Морс і Би‑2. Аляксандр паставіўся да навіны пра апэрацыю спакойна: «Сказалі, калі не выдалю жаўцяк — ціпа кірдык будзе. Але не перажываў, у шпіталях я часты госьць».

Апэрацыя на чэраўную паражніну з выдаленьнем жаўцяка была зроблена 13 траўня ў менскім шпіталі хуткай дапамогі і прайшла пасьпяхова. Музыканта абяцаюць выпісаць ужо на наступным тыдні.

Кульлінковіч кажа, што ніводны з бліжэйшых канцэртаў адменены ня будзе, але загадзя просіць прабачэньня ў сваіх прыхільнікаў «за тое, што ня здолее рухацца як сьлед». Затое абяцае быць дабрэйшым, бо «жоўці паменела».

У бліжэйшыя тыдні Neuro Dubel мае даць пяць выступаў. 23 траўня ў у паб‑клюбе «Графіці», 29‑га яны будуць аднымі з хэдлайнэраў на байкерскім оўпэн‑эйры пад Бабруйскам, 1‑га чэрвеня выступаюць у менскім «Doo Dah King Bar», а 3 чэрвеня будуць хэдлайнерамі на трыб’ют‑канцэрце Васі Шугалея ў «Рэактары».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць