Грамадства

Сёлета ў Беларусі з’явіліся дзве новыя ВНУ

Сёлета абітурыентаў у Беларусі будуць прымаць 55 вышэйшых навучальных устаноў: 45 — дзяржаўнай формы ўласнасці і 10 — прыватнай. Пра гэта на традыцыйнай нарадзе адказных сакратароў прыёмных камісій ВНУ 14 мая ў Мінску паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

Паводле яго слоў, сёлета ўказамі прэзідэнта створаны дзве новыя ВНУ. Так, створаны Інстытут пагранічнай службы Беларусі, а Магілёўскі каледж Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перайменаваны ў вышэйшы каледж і ўпершыню пачне падрыхтоўку курсантаў з вышэйшай адукацыяй — 100 чалавек на дзённай форме навучання і 100 чалавек — на завочнай.

Жук таксама адзначыў, што беларускія ВНУ »шчыльна падыйшлі да ўкаранення сістэмы менеджменту якасці» (СМЯ), асобныя з іх прайшлі сертыфікацыю і атрымалі сертыфікаты адпаведнасці сваіх СМЯ патрабаванням стандарта СТБ ISO 9001‑2009. Гэта Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, Беларуска‑Расійскі універсітэт, Камандна‑інжынерны інстытут МНС, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт.

Паводле слоў Жука, сёлета ў Агульнадзяржаўны класіфікатар Беларусі ўнесены дзве новыя спецыяльнасці: «Аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» і «Прыкладная інфарматыка». Падрыхтоўка кадраў па гэтых спецыяльнасцях пачнецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Акрамя таго, шэраг вышэйшых навучальных устаноў пачне падрыхтоўку кадраў па новых для іх спецыяльнасцях: Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт — па спецыяльнасці «Геадэзія», Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі — «Электронныя сістэмы бяспекі», Полацкі дзяржаўны універсітэт — «Аўтамабільныя дарогі», «Электразабеспячэнне» і іншых.

Нагадаем, у 2010 годзе ў дзяржаўныя і прыватныя ВНУ Беларусі на ўсе формы атрымання адукацыі запланавана прыняць 102,7 тыс. чалавек, што на 4,9 тыс. больш, чым у 2009 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць6

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць