Грамадства11

Цыганы супраць адкрыцця нацыянальнай цыганскай школы

«Я спадзяюся, што ў Беларусі ніколі не будзе нацыянальнай цыганскай школы»,

— заявіў 18 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні ГА «Беларуская цыганская дыяспара» Артур Гоманаў.

Паводле яго слоў,

калі цыганскія дзеці будуць навучацца ў нацыянальнай школе, ёсць «небяспека кансервацыі не найлепшых традыцый жыцця нацменшасці».

«Вучоба ў агульнаадукацыйнай школе пазнаёміла мяне з беларускай гісторыяй і культурай, з менталітэтам мясцовых жыхароў, а таксама дазволіла набыць сярод іх шмат сяброў», — сказаў Гоманаў. Вось чаму, паводле яго слоў, ён прыкладзе ўсе намаганні, каб у цыган не было сваёй нацыянальнай школы. «Іх адмоўны вопыт у Славакіі, Польшчы і Румыніі не даў ніякіх станоўчых вынікаў для далейшага жыцця маладых людзей», — сказаў Гоманаў.

Аднак ён не выключае магчымасць вывучэння цыганскімі дзецьмі асноў роднай мовы, гісторыі і культуры.

Разам з тым, паводле слоў Гоманава, праблема адукацыі з’яўляецца найбольш актуальнай для цыганскай грамады краіны. Для падтрымкі цыган‑абітурыентаў ВНУ кіраўніцтва абшчыны і міжнароднага саюза цыганскіх агульных краін СНД і Балтыі «Амару дром» («Наша дарога») звяртаюцца з пісьмовай просьбай аказаць садзейнічанне маладым людзям ў атрыманні вышэйшай адукацыі. І ў абшчыне ўжо ёсць свае дактары, юрысты і эканамісты, паведаміў Гоманаў.

Акрамя таго, паводле яго слоў, у цыганскім тэатры «Рамэн», які ўзначальвае Мікалай Слічэнка, адкрыўся міжнародны факультэт, куды прымаюць цыганоў з многіх постсавецкіх краін. «Яны вывучаюць гісторыю і культуру свайго народа, забяспечваюцца інтэрнатам, харчаваннем і невялікімі грашовымі дапамогамі», — сказаў Гоманаў.

У 2004 годзе грамадскае аб’яднанне «Беларуская секцыя міжнароднага таварыства правоў чалавека» звярнулася ў Міністэрства адукацыі і Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай падтрымаць адкрыццё ў пасёлку Калодзішчы (Мінскі раён), дзе жывуць амаль 800 цыган, першай агульнаадукацыйнай цыганскай школы. Меркавалася, што ў школе, разлічанай на 80 навучэнцаў, усе прадметы будуць выкладацца на цыганскай мове.

* * *

Міжнародны дзень цыганоў адзначаецца 8 красавіка, пачынаючы з 1971 года. У гэты дзень у Лондане адбыўся І міжнародны цыганскі кангрэс. Сёння ў свеце жыве больш за 12 млн цыган, з іх прыкладна 8,5 млн — у Еўропе. Найбольшая колькасць цыган пражываюць у ЗША, Канадзе і Аўстраліі, а таксама ў Славакіі, Венгрыі і Румыніі.

У Беларусі, паводле звестак перапісу насельніцтва 1999 года, пражывае каля 12 тысяч цыганоў, прычым найбольш кампактна — у пасёлку Калодзішчы, прыгарадзе Віцебска Себяхі і горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.

Для інтэграцыі цыганоў у еўрапейскую супольнасць Еўракамісія, Сусветны банк і фонд Сораса абвясцілі 2005—2015 гады дзесяцігоддзем цыган, для чаго створаны Цыганскі адукацыйны фонд.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць