Нерухомасць55

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Паглядзелі, па чым прадаюць кватэры ў стыльных элітных комплексах, пабудаваных за апошнія гады.

Квартал «Дэпо». Візуалізацыя забудоўшчыка

Дэпо

Квартал «Дэпо» каля плошчы Перамогі лічыцца самым дарагім. Некаторыя эксперты называюць яго адзіным сапраўды элітным ЖК у Мінску.

Квартал «Дэпо». Фота: yandex.by

На гэты момант у працэсе будаўніцтва знаходзяцца чатыры дамы. Два з іх мусяць здаць сёлета, і толькі ў адным з іх у продажы засталіся дзве кватэры. Яшчэ шэсць ёсць у доме, які здаюць налета, і пяць кватэр — у доме, які дабудуюць толькі ў 2028 годзе.

Цэны на гэтыя восем кватэр невядомыя. 

Але ў продажы хапае кватэр, якія прадаюцца ў суседніх дамах. Самая танная прапанова — двухпакаёўка з голымі сценамі агульнай плошчай 50,6 м². Просяць за яе 275 тысяч даляраў, або па $5435 за квадрат.

Скрыншот: realt.by

Адметна, што ў 2023 годзе на этапе будаўніцтва двухпакаёўкі ў «Дэпо» плошчай 50,5 м² можна было набыць за 160 тысяч даляраў ($3170/м²).

У продажы ёсць яшчэ двухпакаўёка на 57 квадратаў за 385 тысяч даляраў, таксама без рамонту. Квадрат тут агулам выходзіць па 6150 даляраў, але трэба ўлічваць, што ў кошт уваходзяць кладоўка і машына-месца ў падземным паркінгу.

Голую трохпакаёўку плошчай 94 м² прадаюць за 485 тысяч даляраў, ці па 5170 даляраў за квадрат. Без парковачнага месца.

Скрыншот: realt.by

А за самую дарагую кватэру ў элітным квартале просяць амаль мільён даляраў. Праўда, гэта ўжо кватэра, цалкам гатовая для пражывання, з рамонтам, мэбляй і тэхнікай. Трохпакаёўку з агульнай плошчай 89 метраў выставілі за 980 тысяч даляраў. Гэта, на хвіліначку, па $11 тысяч за метр!

Скрыншот: realt.by

Андрэеўскі

ЖК «Андрэеўскі» — яшчэ адзін комплекс у цэнтральнай частцы Мінска, выкананы ў скандынаўскім стылі.

У двух дамах, якія цяпер будуюцца, будзе 100 кватэр. 

Візуалізацыя забудоўшчыка. Фота: andreevskiy.by

Квадрат у гэтым ЖК каштуе ад 2250 да 2800 даляраў.

Таму ў параўнанні з «Дэпо» цэны на кватэры тут, можна сказаць, бюджэтныя. 

Маэстра

Жыллёвы комплекс месціцца на вуліцы Няміга, 46. У крокавай дасяжнасці знаходзіцца станцыя метро «Плошча Францішка Багушэвіча».

Гэты 20‑павярховы ЖК заняў першае месца на фестывалі Беларускага саюза архітэктараў у намінацыі «Жылыя шматпавярховыя дамы».

Візуалізацыя ЖК «Маэстра». Фота: realt.by

На сайце забудоўшчыка пазначана, што квадрат каштуе ад 2000 даляраў і там ёсць як мінімум дзевяць нераспрададзеных кватэр ад забудоўшчыка плошчай ад 50 да 250 квадратаў.

А так выглядае ў жыцці. Фота: onliner.by

Яшчэ дзве кватэры без рамонту ёсць у продажы ад уласнікаў. За голыя сцены і 76 квадратаў на 16 паверсе просяць 275 тысяч даляраў (па $3600/м²).

Скрыншот: realt.by

А за кватэру на 53 метры на шостым паверсе — 253 тысячы ($4800/м²).

Паўночны бераг

Гэты жыллёвы комплекс праславіўся тым, што цэны на кватэры ў ім агучвалі толькі пасля ўнясення зваротнага дэпазіту памерам 7000 рублёў.

«Паўночны бераг» падчас будаўніцтва. Фота: probusiness.io

Забудоўшчык называе ЖК «Паўночны бераг» прынцыпова новым поглядам на жылы комплекс — ён размешчаны на беразе ракі і акружаны прыродай.

Праўда, сапраўды каштоўныя там не ўсе кватэры, а толькі тыя, што месцяцца на паркава-прыбярэжнай лініі.

ЖК «Паўночны бераг». Візуалізацыя забудоўшчыка

Так, напрыканцы 2025 года самая танная кватэра, прададзеная ў доме на вуліцы Віталя Цвіркі, 88, мае плошчу 62,3 квадратнага метра. Яе купілі амаль за 319 тысяч даляраў — гэта па 5118 даляраў за квадратны метр (па тагачасным курсе).

Кватэра плошчай 79 квадратных метраў стала самай дарагой — 450 тысяч даляраў, што складала 5692 даляры за квадратны метр.

Нізкапавярховая «Левада»

Блізкімі да элітных лічацца кватэры ў 4‑ 5‑павярховых дамах у квартале «Левада».

Нізкапавярховыя дамы ў ЖК «Левада». Фота: onliner.by

Самая даступная кватэра ў чатырохпавярховым доме на Новавіленскай мае агульную плошчу 80 метраў і прадаецца за 235 тысяч даляраў ($2940/м²). 

Самая дарагая кватэра ў квартале знаходзіцца ў суседнім доме. За чатырохпакаёўку плошчай 103 метры, з голымі сценамі і трохметровымі столямі просяць 345 тысяч даляраў ($3340/м²). У цану ўваходзіць парковачнае месца.

Скрыншот: realt.by

Хто купляе?

Летась Realt.by, спасылаючыся на даныя швейцарскага банка UBS у даследаванні Global Wealth Report 2023 года, пісаў, што ў Беларусі жыве каля 7300 даляравых мільянераў.

Па іншых ацэнках называлася лічба ў 10—12 тысяч мільянераў.

Больш за 80 працэнтаў пакупнікоў элітнага жылля — гэта беларусы. Яшчэ каля 10% — этнічныя беларусы, якія зарабілі за мяжой, і каля 10% — замежнікі.

Каментары5

  • с прафілакторія телят
    18.03.2026
    Где-то в параллельной реальности , што вам всё не нравіцца? С 94-га всё ідёт гарманічна і рассудітельна. Как прыкажыця багацець радным і блізкім в этай жызні?
  • Ваван
    18.03.2026
    Где-то в параллельной реальности , зря про дурку ты так..... это самое невинное соседство..... ЯМА, КУРАПАТЫ, ЧЕЛЮСКИНЦЕВ, КАЛЬВАРИЯ, МАСЮКОВЩИНА, КАЗИНЦА и тд и тп... места не просто захоронений, места страшнейшего убийства. Земля кровью сочилась от тысяч и тысяч трупов...... и чё? А ничего. Живут и в ус не дуют....
  • Не
    18.03.2026
    ён столькі не каштуе, столькі за яго хочуць узяць, але каштуе ён значна танней. )))

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пешкі ідзе 3000 кіламетраў з Варшавы да Іспаніі — гатовы ночыць у лесе і мыцца ў рэчцы9

Якія льготы страцяць жыхары Гомеля праз вывад горада з чарнобыльскай зоны2

У Беларусі ўжо +30°C1

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ12

Расійскі дрон ганяўся за прадаўцом на вуліцы Херсона і выбухнуў ВІДЭА3

Шмыгаль назваў, якую новую мэту па знішчэнні ва Украіне паставіла сабе Расія9

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка2

Беларускі бізнэс просіць улады дапамагчы пацярпелым прадаўцам Wildberries16

Расійскі вайсковец адкрыў агонь у вёсцы пад Севастопалем. Чатыры чалавекі загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам21

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць