Здарэнні

У метро «Няміга» дзяўчынка звалілася паміж вагонамі цягніка

10-гадовую школьніцу выратавалі пасажыры падземкі.

10-гадовую школьніцу выратавалі пасажыры падземкі, якія прыцгнулі ўвагу машыніста і дапамаглі дзяўчынцы выбрацца з пасткі.

У рэдакцыю TUT.BY патэлефанаваў відавочца Аляксандр, які распавёў: «Сёння прыкладна ў 16.40 на станцыі метро «Няміга» спыніўся цягнік. Адны людзі выйшлі, іншыя зайшлі. І тут хтосmці з людзей стаў крычаць, што не трэба ехаць, сталі махаць рукамі… і казаць, што паміж вагонамі звалілася дзяўчынка».

Па словах сведкі здарэння, нехта з відавочцаў працягнуў дзяўчынцы рукі і яе выцягнулі. На выгляд дзяўчынцы, па словах Аляксандра, было 10–12 гадоў. «Яна сабе лоб разбіла. Прыбегла міліцыя, нехта з супрацоўнікаў метрапалітэна. Выклікалі хуткую», — распавёў чытач. Праз пару хвілін цягнік крануўся.

Сітуацыю пракаментаваў начальнік АУС па ахове Мінскага метрапалітэна Сяргей Каяловіч. Ён распавёў: «Сітуацыя была такая: дзяўчынка бегла на цягнік, насустрач ёй бег малады хлопец. Яны сутыкнуліся, і дзяўчынка ўпала. Побач стаялі мужчыны, якія падалі рукі, і дзяўчынку выцягнулі».

Паводле інфармацыі С. Каяловіча, медык хуткай дапамогі агледзеў дзяўчынку, сур’ёзных пашкоджанняў не знайшоў, магчыма, за выключэннем, сінякоў і драпінаў. Дзяўчынку забралі бацькі, адчувае яна сябе добра. Пацярпелай — 10 гадоў. Хлопец, што сутыкнуўся з ёй — таксама школьнік, 10-класнік.

Затрымка цягніка склала адну хвіліну. Дапушчальны час затрымкі ў гадзіну пік — дзве хвіліны, паведамілі TUT.BY.

Дарэчы, два гады таму ў Санкт-Пецярбургу падобны выпадак скончыўся трагічна. Маладая дзяўчына ўпала на рэйкі паміж вагонамі метро. Ніхто не прыцягнуў ўвагі машыніста і не спыніў цягнік — дзяўчына загінула.

Каментары

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць