Грамадства22

У суботу ў Беларусі застанецца спёка

Ад нядзелі — пахаладанне, залевы, град.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 12 чэрвеня будзе пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—21°С,

днём плюс 30—34°С, па Гомельскай вобласці месцамі да плюс 35°С, па паўночным захадзе плюс 24—29°С.

Заўтра ў Мінску — пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 18—20°С,

днём каля плюс 30°С.

13 чэрвеня па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Месцамі моцныя дажджы, днём па Гомельскай і Магілёўскай абласцях у асобных раёнах град.

Вецер заходні 6—11 м/с, месцамі пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—17°С, на паўднёвым усходзе да плюс 23°С,

днём плюс 19—26°С,

па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці плюс 27—30°С.

14 чэрвеня — пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Брэсцкай, Гомельскай абласцях кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—11°С, па поўдні да плюс 15°С;

днём плюс 18—24°С.

13 чэрвеня ў Мінску — воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай ліўневы дождж з навальніцай, днём кароткачасовы дождж. Вецер заходні 6—11 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С,

днём плюс 22—24°С.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць