Грамадства22

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы

Новым здымкам усяго пяць месяцаў. На іх можна разгледзець, як выглядаюць цяперашнія мінскія будоўлі. Blizko.by вывучыў новыя кадры.

Для амерыканскага гіганта тэрыторыя Беларусі амаль заўсёды была далёка не першачарговай. Яшчэ пры запуску картаграфічнага сэрвісу Apple, які тады шырока крытыкавалі ва ўсім свеце, Мінск быў паказаны фактычна толькі МКАДам без якіх-небудзь дэталяў.

Apple выкарыстоўвае спадарожнікавыя здымкі кампаніі Maxar. Папярэдні раз для Мінска яны абнаўляліся ў сакавіку 2025 года, прычым сама здымка была зробленая ў ліпені 2024-га. Цяпер з'явілася новае абнаўленне.

Дакладная дата здымкі на картах не пазначаная, але на транспартным форуме змаглі звузіць дыяпазон магчымых дат.

Так, мантаж праходчага шчыта «Марыя» для будаўніцтва метро ўжо ідзе, але катлаван для яго тэхнічнага абслугоўвання яшчэ толькі капаюць. Адначасова асфальтуюць паўночны аб'езд будучай станцыі метро «Парк Дружбы народаў». Гэта сведчыць, што здымка была зробленая ў канцы красавіка 2026 года, імаверна, каля 24 красавіка.

Гэта самыя свежыя спадарожнікавыя здымкі Мінска. Пры апошнім абнаўленні «Яндэкс Карт» там з'явіліся здымкі кастрычніка 2025 года, а на картах Google — студзеня 2026-га.

Аднак ёсць нюанс: розныя часткі Мінска на картах Apple знятыя ў розны час. Напрыклад, Нацыянальны гістарычны музей на Арлоўскай яшчэ знаходзіцца на стадыі катлавана, а будаўніцтва новага моста праз чыгунку з Каменнай Горкі ў Ржавец наогул адсутнічае. Гэта азначае, што заходняя частка горада была знятая не пазней за 2025 год.

Мяжу склейкі розных здымкаў можна прасачыць на ўсход ад Даўгінаўскага тракта, на праспекце Машэрава ў парку Перамогі і ўздоўж праспекта Пераможцаў.

Месцамі арыентавацца можна і па колеры зялёных зон. Там, дзе ў заходняй частцы горада трава зялёная, — старыя здымкі. А дзе яна больш бляклая, шэра-карычневая, — новыя. Асабліва выразны кантраст бачны на праспекце Пушкіна, дзе мяжа склейкі праходзіць проста пасярэдзіне праезнай часткі.

Тэрыторыя завода імя Вавілава каля станцыі метро «Маскоўская» ўжо расчышчаная пад будаўніцтва жылля.

У раёне вуліц Брылеўскай і Вірскай — у самай заходняй частцы Мінск-Свет — актыўна ідзе будаўніцтва.

Пракладваюць новыя дарогі ў «Паўночны бераг».

На здымках бачная і паўднёвая частка самога «Паўночнага берага».

Працягваецца забудова Лошыцы.

Над жылым комплексам «Дубравінскі» яшчэ ўзвышаюцца два пад'ёмныя краны.

На Даўгінаўскім тракце будуецца інфекцыйная бальніца. На «Яндэкс Картах» гэтая будоўля ўжо крыху больш прасунутая, а значыць, на картах Apple гэты фрагмент быў зняты яшчэ да кастрычніка 2024 года.

А непадалёк, у Навінках, побач з ужо пабудаванай трохпад'езднай шматпавярхоўкай ад ЗЭПК ужо істотна падрос другі такі ж дом на поўдзень ад яе і новы маналітна-каркасны дом на поўначы. На «Яндэкс Картах», наадварот, тут назіраецца значнае адставанне. Значыць, мяжа склейкі здымкаў прайшла якраз паміж гэтымі дзвюма будоўлямі. Гэта можна заўважыць і па розным колеры дрэў у лесе.

Аналагічны дом ад ЗЭПК у Акадэмгарадку ўжо дабудаваны.

Корпус №15 БНТУ рыхтуецца да адкрыцця, вакол яго яшчэ працягваюцца работы.

Над спаранымі вышыннымі дамамі на краі тэрыторыі завода «Агат» яшчэ ўзвышаецца кран.

З двух дамоў жылога комплексу «Уютны» адзін ужо гатовы, над другім яшчэ працуюць краны.

А ў Новай Баравой будаўніцтва ідзе на самым паўночным участку адведзенай пад забудову тэрыторыі.

Каментары2

  • Меркаванне
    01.10.2026
    У Менску так мала зеляніны, што для мяне гэта дае права назваць яго асфальтава-бятоннай пачварай, у якую яго ператварылі бяздушныя бальшавікі.
  • Архитектор
    01.10.2026
    До свидания, мой любимый город.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць