Грамадства

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Батат, які ў Беларусі лічыцца экзотыкай, можа стаць не горшым за бульбу. Жыхар Аронавай Слабады Віктар не проста вырасціў паўднёвы карняплод, але і вывеў уласныя сарты, прыстасаваныя да мясцовага клімату, піша pristalica.by.

Вырошчванне батату ў беларускіх умовах — працэс захапляльны, але патрабуе ведаў. Паводле слоў Віктара, гэты год выдаўся складанейшым за папярэдні з-за капрызаў надвор'я.

— Батат — непрадказальная расліна ў беларускіх шыротах. У нашых умовах ён можа даць як суперураджай, так і мінімальны ўраджай — усё залежыць ад таго, якія сарты мы будзем выкарыстоўваць, — тлумачыць мужчына.

— Надвор'е сёлета падвяло: цяпло змянялася дажджамі, а потым спякотай. Калі летась клубні вырасталі да двух кілаграмаў, то сёлета стабільна атрымліваем па кілаграме-паўтара.

Тым не менш, правільны падыход дае вынік. Самае галоўнае — своечасова падрыхтаваць градкі, зрабіць іх сухімі і рыхлымі, а затым накрыць поліэтыленам. Паводле слоў жыхара Аронавай Слабады, пераўвільготненая зямля згубная для гэтай культуры, а вось лёгкія супясчаныя і тарфяныя глебы падыходзяць ідэальна.

Чаму атрымаць насенне батату ў Беларусі найскладаней

Калекцыі Віктара можа пазайздросціць любы аграном: афіцыйна прызнаных і выпрабаваных сартоў у яго налічвалася каля 54. Адзін з іх давялося выбракаваць, бо яму не спадабалася мясцовая прахалода.

Асобны напрамак працы гаспадара — селекцыя. Атрымаць насенне батату ў беларускім клімаце — надзвычай складаная задача, якая патрабуе стабільнага цяпла і працы насякомых-апыляльнікаў. У дажджлівае лета з гэтым было няпроста. Тым не менш, энтузіяст паспяхова прарошчвае насенне ў кубках Петры і выпрабоўвае новыя эксперыментальныя ўзоры.

— Першыя беларускія сарты з'явіліся летась, а сёлета яны прайшлі другі этап працы і паказалі сябе з лепшага боку. Таму некаторыя з іх ужо атрымаюць свае назвы, — дзеліцца поспехамі селекцыянер.

Дыябетыкам і людзям з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі: чым батат адрозніваецца ад звычайнай бульбы

Акрамя незвычайнага смаку і разнастайнасці кулінарнага выкарыстання, з батату гатуюць супы, запяканкі, мусы, чызкейкі і нават карысныя булачкі. Культура цэніцца за свае ўласцівасці.

— Батат добры тым, што ён цалкам засвойваецца, у адрозненне ад звычайнай бульбы, у якой высокі ўзровень цукру. У батату вельмі нізкі глікемічны індэкс, таму ён карысны для дыябетыкаў і людзей з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, — тлумачыць Віктар.

Няхай батат і паўднёвая культура, пад Мінскам ён ужо прыжыўся — і, здаецца, усур'ёз. Так што «другі хлеб» пакуль трымаецца, але канкурэнт у яго ўжо ёсць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць